У Гродне пачынаецца штогадовая праграма па вакцынацыі хатніх жывёлаў супраць шаленства і агляд на мікраспарыю (лішай). Бясплатнае абследаванне пройдзе з 17 сакавіка па 2 красавіка.

Вакцынацыю і агляд будуць праводзіць у ЖЭСах з 11.00 да 18.00. Вакцына ад шаленства «БЕЛРАБ» даецца бясплатна. Праз 20 — 30 дзён патрэбна абавязковая рэвакцынацыя — зрабіць яе можна ў Гродзенскай гарветстанцыі (вул. Карскага, 45).

Пастаянная вакцынацыя жывёл таксама праводзіцца ў працоўны час у Гродзенскай гарветстанцыі.

Графік вакцынацыі жывёл у гродзенскіх ЖЭСах

Дата№ ЖЭСАдрас правядзення
17 сакавіка1вул. Карбышава, 9
17 сакавіка2вул. Горкага, 71
18 сакавіка4вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 102а
18 сакавіка4вул. Л. Чайкінай, 49
19 сакавіка5вул. Сацыялістычная, 33
19 сакавіка6вул. Мулярская, 4
20 сакавіка7вул. Міра, 5
20 сакавіка8вул. Горкага, 26
21 сакавіка11БЛК, 40
21 сакавіка13вул. Дзяржынскага, 113а
24−25 сакавіка9вул. Урублеўскага, 56
24−25 сакавіка12пр. Кляцкова, 102
26 сакавіка14вул. Пястрака, 12
26 сакавіка15вул. Рэпіна, 9а
27−28 сакавіка19вул. Брыкеля, 25/2
27−28 сакавіка20вул. Кабяка, 2а
31 сакавіка17пр. Кляцкова, 64
31 сакавіка6вул. Шчорса, 30а
1−2 красавіка15Фолюш, 15/189
1 красавіка23вул. Цэнтральная, 4а
2 красавіка24вул. Таўлая, 68

Чытайце таксама: У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак