Навіны

By_Help больш не будзе падтрымліваць Вадзімаці з-за парушэння дамовы

Фонд By_Help перастаў падтрымліваць былога палітвязня і гродзенскага блогера Вадзімаці (Вадзіма Ермашука). Пра гэта сам блогер расказаў у сваім Instagram, апублікаваўшы скрыншот перапіскі з фондам. Яго больш не будуць падтрымліваць у праграме медыцынскай рэабілітацыі, таму што ён парушыў адзін з пунктаў пагаднення і апублічыў інфармацыю аб праекце.

Пасля выхаду на волю і вымушанай эміграцыі ў Ермашука з’явіліся праблемы са здароўем — яму патрабуецца аперацыя.

Не звяртаўся на «вы» і зрываўся: Вадзімаці аб прычынах спынення супрацоўніцтва

BY_Help — адна з найбуйнейшых ініцыятыў дапамогі рэпрэсаваным беларусам. З 2023 года ў іх працуе напрамак медыцынскай рэабілітацыі палітвязняў.

Каментуючы для Hrodna.life тое, што адбылося, Вадзім адзначыў, што яго супрацоўніцтва з фондам не заладзілася з самага пачатку.

— Мы пачалі перапісвацца, калі я толькі перасек мяжу. Я яшчэ быў нестабільны — зрываўся, у мяне нервовы стан быў вельмі падарваны. Цяпер я займаюся з псіхолагам і на антыдэпрэсантах, але тады мне было складана, — распавядае блогер.

Па словах Вадзіма, фонд зацягваў вырашэнне медыцынскіх пытанняў. У Польшчу Ермашук прыехаў у лістападзе, а на прыём да ўрачоў трапіў у канцы снежня.

— Мяне папярэджвалі людзі, што з імі (з фондам — ​​рэд.) трэба ласкава, лаяльна. Я, напэўна, не падышоў ім, бо патрабаваў тое, што яны павінны рабіць для палітвязняў.

Вадзім сцвярджае, што канфлікты ўзнікалі нібыта на фоне таго, што ён не звяртаўся да прадстаўнікоў фонду на «вы», а замест «добры дзень» выкарыстоўваў іншыя формы звароту.

Пагадненне з фондам Вадзім падпісаў незадоўга да спынення супрацоўніцтва. Блогер адзначае, што з-за складанага псіхалагічнага стану не звярнуў увагу, што падпісвае — яму здавалася, што гэта дамова на медыцынскія паслугі і жыллё.

— Я не ведаў, што яны мне нейкую канфідэнцыяльнасць падсунулі ці нешта яшчэ, падстрахоўваючы сябе.

Гродзенец сцвярджае, што ніякай інфармацыі ён не выдаваў. Адзінае, што ён зрабіў - гэта апублічыў апошняе паведамленне фонду аб спыненні супрацоўніцтва. З яго можна зразумець, што Вадзім распавёў у сваім Instagram штосьці, што парушыла ўмовы неразгалошвання інфармацыі аб супрацоўніцтве. «Нам вельмі шкада, але мы спыняем супрацу з вамі. Мы больш не можам вас падтрымліваць», — напісалі яму з By_Help.

Рэдакцыя Hrodna.life папрасіла прадстаўнікоў фонду By_Help, а таксама яго кіраўніка Аляксея Лявончыка пракаментаваць сітуацыю з Вадзімам. На момант публікацыі матэрыялу фонд не адказаў на пытанні журналістаў.

З пошукам жылля дапамагаў ужо іншы фонд

У канцы лютага прадстаўнікі фонду абавязалі Ермашука пакінуць іх варшаўскі шэлтар. Блогер пражыў там роўна тры месяцы і не паспеў знайсці сабе іншае жыллё.

У пошуку новага жылля Вадзіму дапамаглі прадстаўнікі фонду для трансгендэрных людзей з Беларусі TG House. Гродзенец адзначае, што вельмі ім удзячны.

Перавозіць рэчы Ермашуку таксама дапамагалі прадстаўніцы фонду — гродзенцу супрацьпаказана паднімаць цяжкія сумкі з-за пахвіннай грыжы.

— У мяне вылазіць ужо другасная — можа быць зашчымленне. Я з гэтымі клункамі пёрся. У мяне на гэтых нервах падняўся ціск і яно не спадае, — дадае Вадзім.

Чытайце таксама: «Бачыш, што мне зрабілі мянты? Яны ж мне дапамаглі». Блогер Vadimati — пра 10-гадовыя адносіны, дзяцей, завочныя крыміналкі і страх смерці

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025