Навіны

Гродзенка паказала, як выглядае платная палата ў радзільні

У TikTok блогерка паказала, як выглядае платная палата гродзенскага радзільнага дома ў аддзяленні для паталогій. Дзяўчына адзначыла, што ўмовы дастаткова добрыя. Сярод галоўных мінусаў гродзенка вылучыла адсутнасць душа і зручнага ложка.

Блогерка пад нікам Пупырка распавядае ў сацсетках, як ёй удалося зацяжарыць нягледзячы на ​​бясплоддзе. Цяпер дзяўчына знаходзіцца пад назіраннем лекараў. Гродзенка вырашыла праходзіць лячэнне ў платнай палаце мясцовага радзільнага дома.

@zvezdochet88 Обзор платной палаты #роддом #гродно #беременность #бесплодие #роды #гсд ♬ Kawaii Aesthetic — LoES

Перад уваходам у палату ёсць асобны пакой з туалетам і гігіенічным душам. У палаце іншых пацыентаў акрамя дзяўчыны няма. З выгод: мікрахвалеўка, тэлевізар, вентылятар, халадзільнік, кулер з вадой і шафа. Ёсць ложак, крэсла і тумбачка, сцены ўпрыгожаны штучнымі кветкамі. Дзяўчына адзначае, што ўмовы яе задавальняюць. Аднак у каментарах пад відэа дадае, што «душа не хапае і адэкватнага ложка».

Суткі ў палаце абыходзяцца гродзенцы ў 56 руб.

У каментарах карыстальніцы адзначаюць, што ўмовы ў палаце сапраўды нядрэнныя.

«Ляжала ў гэтай палаце ў 2011 годзе. Гэтая палата была яшчэ не платная. Але, была з камфортам (туалет, душ). Вельмі ўсё было акуратна», — піша Натали.

«У пасляродавым аддзяленні платная палата 1 на 1 метр: ложак, пеленальны стол і ты. І больш нічога. Прыбіральня ў іншым канцы калідора, мікрахвалёўкі няма», — адзначае user9762.

«За такі кошт проста рай. У мяне платная палата была без прыбіральні — іншых вольных не было ў радзільні ў Гродне. Але ўсё роўна рай быў», — лічыць user36405.

«Дызайн стары нейкі, як у паліклініцы дэшманскай. Наогул, сапраўды, агіду выклікае», — выказваецца Oxcasino.

Чытайце таксама: Гродзенец прыехаў забраць жонку з радзільні на тралейбусе

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025