Некамерцыйная арганізацыя “Цэнтр дапамогі жыцця” аб’явіла збор падарункаў да 8 сакавіка для жанчын, якія знаходзяцца ў хоспісах.

Кветкі, крэмы і маскі: якія падарункі збіраюць для жанчын

Валанцёры адзначаюць, што “маленькі аксэсуар і кветкі на століку – не менш важна, чым лекі”. Таму ў якасці падарункаў прымаюцца крэмы для рук і твару, а таксама касметычныя маскі любых марак. «Мы сфарміруем з сабранага падарункі і павіншуем жанчын у хоспісах», — напісалі ў Facebook арганізацыі. 

Таксама валанцёры хочуць паставіць у кожную палату букеты з цюльпанаў і мімозы.

Куды везці падарункі ў Гродна

У Гродне падарункі можна прывезці ў офіс “Цэнтра дапамогі жыцця”. Ён знаходзіцца па адрасе Лелевеля, 12, кабінет 39. Падарункі будуць прымаць да 6 сакавіка, з 9.00 раніцы да 16.00 дня.

Прывозіць кветкі можна 7 сакавіка з 9:00 раніцы да 12:00 дня.

Пасля валанцёры адправяцца ў хоспісы, каб павіншаваць жанчын.

Тыя, хто не могуць прыехаць у офіс фізічна, могуць заказаць падарункі праз інтэрнэт-крамы на адрас арганізацыі.

Як арганізацыя дапамагае сваім падапечным

“Цэнтр Дапамогі Жыцця” – некамерцыйная дабрачынная арганізацыя, якая з’явілася ў 2017 годзе. Валанцёры дапамагаюць у двух стацыянарах хоспісах у Гродне, у мінскім хоспісе, а таксама пацыентам паліятыўных ложкаў у Скідзелі.

Акрамя гэтага арганізацыя рэалізуе праграму “Мабільнага хоспіса”, аказваючы сацыяльную, псіхалагічную і юрыдычную дапамогу дома.

Чытайце таксама: У гродзенскія хоспісы шукаюць валанцёраў