Ілюстрацыя: Таццяна Савіч для Hrodna.life
У Беларусі могуць увесці адказнасць за булінг у інтэрнэце, папярэдзіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Пад булінгам у МУС разумеюць і запалохванне падчас выбараў.
Аб планах па змяненні заканадаўства Кубракоў распавёў на прэс-канферэнцыі 3 сакавіка, піша Sputnik. У апошнія гады ў Беларусі зафіксавана шмат выпадкаў запалохвання ў сеціве, асабліва ў перыяд выбараў, адзначыў ён. МУС не выключае магчымасці ўзмацнення мераў у гэтым кірунку.
У перыяды электаральных кампаній абразы паступалі ў адрас выбарчых камісій і службовых асоб. «Ніводная такая абраза не прайшла міма нашага падраздзялення па інтэрнэт-выведцы. Мы ўсё фіксавалі, усе матэрыялы накіроўваліся для дачы прававой ацэнкі ў Следчы камітэт. Таму на сённяшні дзень механізмаў дастаткова, каб даць прынцыповую ацэнку дзеянням пад назвай булінг». Тым не менш прапанову аб з’яўленні адказнасці за булінг у МУС «разгледзяць у абавязковым парадку».
Зараз такога роду фізічнае ці псіхалагічнае ўздзеянне ў Беларусі кваліфікуюць паводле іншых артыкулаў Крымінальнага і Адміністратыўнага кодэксаў: артыкула 154 КК (катаванні), артыкула 186 КК (пагроза забойства) і гэтак далей.
Афіцыйную статыстыку па палітычна матываваных справах за 2024 год у Вярхоўным судзе схавалі. Звесткі па палітычных справах накшталт распальвання варожасці, масавых беспарадкаў, заклікаў да дзеянняў супраць нацбяспекі, здрады дзяржаве ёсць толькі ў статыстыцы па судах над непаўналетнімі. У мінулым годзе такія прысуды атрымалі 593 падлетка, адзначала «Еўрарадыё».
Згодна з дадзенымі сайта dissidentby, у Беларусі на дадзены момант 1 344 чалавекі прызнаны палітвязнямі. З 2020 года праваабаронцы зафіксавалі 7 502 факты палітычна матываванага крымінальнага пераследу. Выйшлі на волю 1 849 чалавек, цалкам або часткова адбыўшы пакаранне. Згодна з апошняй статыстыкай, беларусаў пераследавалі з палітычных матываў паводле наступных крымінальных артыкулаў:
Зафіксавана 25 фактаў смерцяў жыхароў Беларусі, наўпрост або ўскосна звязаных з палітычным пераследам і зняволеннем.
Асуджаныя па крымінальных і адміністрацыйных «палітычных» артыкулах сутыкаюцца з абмежаваннямі ў пошуку працы, ажно да забароны на прафесію нават пасля зняцця судзімасці.
Чытайце таксама: Былога памежніка з «Брузгоў» будуць судзіць за «здраду дзяржаве». Каго яшчэ і як судзяць па гэтым артыкуле?
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…