У Беларусі пачынаецца нарыхтоўка бярозавага соку. У Слонімскім лясгасе ўжо расказалі, колькі ён будзе каштаваць і дзе прадавацца.
Прадаваць бярозавы сок у Слоніме будуць у тым ліку на рынку «Наш край» (вул. Яршова). Цэны ў гэтым годзе такія:
- франка-лесасека (у месцах збору, у сваю тару) — 0,25 рубля за літр,
- франка-склад лясніцтва — 0,32 рубля за літр,
- пяцілітровая бутэлька соку — 2,9 рубля (у тару прадпрыемства).
Сок можна таксама купіць у наступных месцах:
- Альбярцінскае лясніцтва (г. Слонім, вул. Калгасная, 12),
- Парэцкае лясніцтва (г. Слонім, вул. Падлесная, 74),
- Зэльвенскае вопытнае лясніцтва (г. п. Зэльва, вул. Шасейная, 19).
У «Лясным доміку» Гродзенскага лясгаса на рынку Паўднёвым пакуль яшчэ толькі чакаюць дастаўку соку, але цана стаіць — 0,25 рубля за літр.
Лясны кодэкс дазваляе нарыхтоўваць бярозавы сок для ўласных патрэб, але толькі з дазволам бліжэйшага лясніцтва. Спецыялісты падказваюць, дзе дапускаецца падсочка бяроз. За самавольную нарыхтоўку прадугледжаны штраф да 840 руб. (20 базавых) для фізічнай асобы і яшчэ большыя — для ІП або юрыдычнай асобы.
Чытайце таксама: Вось-вось пойдзе бярозавы сок. Як збіраць, і што будзе, калі парушыць правілы?