Навіны

Пацвердзілася наяўнасць трэцяй вежы Крэўскага замка — археолагі знайшлі заходні кут

Падчас археалагічных раскопак пад руінамі Крэўскага замка выявілі заходні кут трэцяй вежы, які захаваўся. Гэтую інфармацыю на сваёй Facebook-старонцы пацвердзіў кіраўнік раскопак Алег Дзярновіч. Там яго віншуюць і называюць знаходку сенсацыяй.

Падмурак вежы знайшлі раней — у ліпені 2023 года. Яго закансервавалі. «Гэта адкрыццё перакрэслівае меркаванне, якое панавала дзесяцігоддзямі: што Крэўскі замак быў дастаткова прымітыўны, трапецыя з дзвюма вежамі. Высвятляецца, што структура замка была больш складаная і больш разгалінаваная», — пісаў тады Алег Дзярновіч.

Заходні кут трэцяй вежы Крэўскага замка. Фота: Facebook-старонка Алега Дзярновіча

У студзені 2025 года Дзярновіч паведаміў, што дыскусія падчас міністэрскай нарады «скончылася на карысць правядзення даследаванняў трэцяй вежы». Ужо ў канцы лютага 2025 археолаг распавёў, што пад заваламі разбуранай вежы быў знойдзены заходні кут трэцяй вежы.

Руіны Крэўскага замка прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю міжнароднага значэння. Гэта адзін са старажытных замкаў на тэрыторыі былога ВКЛ.

Як вежа «дыскрэдытавала» беларускую археалогію

Пасля знаходкі падмурка трэцяй вежы сярод археолагаў узнікла дыскусія. Адны лічылі, што знаходка сенсацыйная, бо раней аснова трэцяй вежы не згадвалася ні на выявах, ні на планах, ні ў апісаннях. Іншыя спецыялісты палічылі, што такая пазіцыя дыскрэдытуе археалогію.

«Слухайце, а як гэта магчыма на трэцім (ці чацвертым?) дзесяцігоддзі археалагічных даследванняў замка знайсці новую вежу? А як гэта магчыма другое (ці трэцяе?) дзесяцігоддзе ладзіць рэстаўрацыйныя працы без такой падставовай інфармацыі? Ці гэта не татальная дыскрэдытацыя археалогіі і так званай навуковай рэстаўрацыі?», — выказваўся ў сваім Facebook гісторык і культурны антраполаг Сцяпан Стурэйка.

Чытайце таксама: У двары Крэўскага замка выявілі падмурак невядомай раней пабудовы

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025