Гасцініца знаходзіцца ў вёсцы Кашэўнікі. У сядзібе ёсць шэсць нумароў, зала, бар і кабінеты – памяшканні гатовы для засялення гасцей. Аб’яву аб продажы гасцініцы размясцілі на пляцоўцы «Куфар». 

Плошча гасцініцы разам з летняй верандай – амаль 747 кв.м. У аснове будынка – маналітны падмурак. Вонкавыя сцены складаюцца з бетонных блокаў, дах уцеплены.

У сядзібу праведзены ўсе камунікацыі – ёсць цэнтральнае водазабеспячэнне ад воданапорнай вежы і каналізацыя. Ацяпляецца будынак газавым катлом.

Плошча ўчастка, на якім знаходзіцца гатэль, складае 0,3588 га. За 400 метраў ад яго працякае Нёман.

Унутры гасцініцы ёсць шэсць нумароў, абсталяваных санвузламі, агульная зала, бар і кабінеты. На летняй тэрасе ўстаноўлена вулічная печ.

Прадавец адзначае, што аб’ект можна выкарыстоўваць як гасцявы дом, гатэль або аграсядзібу.

За гатовы бізнэс просяць 1 270 800 руб ($ 385 тыс.).

Чытайце таксама: Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнэс – глэмпінг у выглядзе трохкутнікавага доміку