Навіны

20 палітычным «хімікам» у Гродзенскай вобласці ўзмацняюць пакаранне. Спыталі ў эксперта пра прычыны

У лютым як мінімум 23 «хімікам» Гродзенскай вобласці, асуджаных паводле палітычных артыкулаў, спрабавалі ўзмацніць пакаранне. Гэта стала вядома з раскладу судоў аб замене абмежавання волі з накіраваннем або без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Прадстаўніца юрыдычнай дапамогі «Вясны» распавяла, з чым гэта можа быць звязана.

Пакаранні замяняюць, калі «хімік» парушае парадак яго адбыцця. Дастаткова трох такіх «парушэнняў». Аб замене пакаранняў у Мінску і вобласці «Вясна» заўважыла яшчэ ў верасні 2024 года.

«Логіка рэпрэсій, накіраваных на асуджаных да хатняй хіміі, мае аднолькавы характар з рэпрэсіямі супраць іншых палітвязняў. Правы людзей у такім становішчы пастаянна парушаюцца, а абараніць іх на ўзроўні дзяржавы немагчыма», — пісала тады «Вясна».

У тым ліку ў Гродзенскай вобласці прайшлі суды аб замене пакарання «хімікам», якія пакінулі Беларусь. Напрыклад, над медыятарам Мікалаем Хацяновічам або экс-загадчыцай кавярні «Хотфікс» Інай Шырокай. Экспертка «Вясны» лічыць, што гэта адзін са спосабаў націснуць на палітэмігрантаў. Хоць іх таксама могуць абвясціць у вышук.

«Сапраўды, ёсць выпадкі, калі судовыя паседжанні па замене абмежавання волі на пазбаўленне волі праводзіліся ў дачыненні да тых, хто за мяжой, — пракаментавала экспертка. Яна прыводзіць у прыклад людзей, якія пасля СІЗА з’язджалі з Беларусі. — У такой сітуацыі амаль адзіная мера ўздзеяння на чалавека з боку ўладаў - замяніць пакаранне на больш жорсткае, на пазбаўленне волі.

Калі чалавек на хатняй хіміі парушае парадак адбывання пакарання, магчыма што было б лагічна пераводзіць яго на абмежаванне волі з накіраваннем у выпраўчую ўстанову. Але ж у крымінальным заканадаўстве такой прамежкавай меры няма, прадпісана, што адразу на пазбаўленне волі".

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры — і друкуе фігуркі на 3D-прынтары

Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…

31 сакавіка 2025

Блогер-гісторык Яўген Аснарэўскі выдаў турыстычны даведнік па Гродне з аўтарскімі маршрутамі

Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…

31 сакавіка 2025

У Гродна прыйшоў новы трэнд — ранішнія рэйвы ў кавярнях

Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…

31 сакавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Фолюшы прадаюць кватэру з размаляваным балконам і вокнамі ў парк

Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…

29 сакавіка 2025

6000 рублёў у месяц можна зарабляць з базавай адукацыяй: спіс вакансій

У Гродне ёсць амаль 600 працоўных месцаў, дзе хопіць базавай адукацыі (9 класаў). Зарабляць там…

29 сакавіка 2025

Улады: гродзенцы за суткі выкупілі кватэры ў новабудоўлі ў Грандзічах

"Гроднажылбуд" 27 сакавіка апублікаваў навіну аб выстаўленні на продаж кватэр у 18-павярховай новабудоўлі ў Грандзічах.…

28 сакавіка 2025