Парк "Каробчыцкі алімп". Фота: Instagram парку
У гарналыжным комплексе ў Каробчыцах закрылі і лыжную трасу. Яе адкрылі пасля закрыцця цюбінгавай, але ўжо на наступны дзень парк актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп» паведаміў, што зламаўся пад’ёмнік.
Траса для лыж і сноўбордаў, якую ў гэтым годзе адкрылі толькі 21 лютага, з 22 лютага закрылася. Прычынай стала паломка пад’ёмніка, напісалі ў Instagram комплексу. Праўда, без пад’ёмніка пакатацца таксама немагчыма — на тэрыторыю комплексу нікога не пускаюць. «Графік працы 2 праз 363? І так з года ў год…» — іранізуюць у каментарах. Аб аднаўленні працы абяцалі паведаміць асобна, але комплекс усё яшчэ закрыты.
Цюбінгавы схіл гэтай зімой таксама не прапрацаваў і тыдня. Спачатку замінала анамальна цёплае надвор’е. Схіл змаглі падрыхтаваць для катання толькі да 15 лютага, а на наступны дзень пасля адкрыцця цюбінгавай трасы ў Каробчыцах там адбыўся няшчасны выпадак: 10-гадовая дзяўчынка сутыкнулася з двума іншымі цюбінгамі і атрымала траўмы. Следчы камітэт пачаў праверку. Трасу закрылі з 20 лютага без тлумачэння прычын, але абяцалі замест падрыхтаваць лыжны схіл.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…