Рамонт ваенных могілак на Белуша. Крыніца: "Гродно Плюс"
Рамонт на вайсковых могілках па вуліцы Белуша вырашылі правесці ў рамках года добраўпарадкавання. Падрыхтоўчыя работы пачалі на мінулым тыдні. Па планах, рамонт працягнецца да красавіка.
Падчас рамонту на вайсковых могілках на Белуша збіраюцца:
Ужо пачалі ўкладваць новую тратуарную плітку і часткова мяняць прыступкі, расказаў намеснік дырэктара прадпрыемства «Рэмбудаўтадар» Юрый Лапцеў для «Гродна Плюс».
Завяршыць рамонт плануюць у красавіку.
У 2019 годзе на могілках закончылі аднаўленне помнікаў на магілах савецкіх салдат, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны. Усяго было адноўлена 398 помнікаў. У 2023 адрамантавалі лютэранскую магілу-капліцу генерал-маёра Аляксандра Русау.
Вайсковыя могілкі на Белуша былі заснаваныя ў Гродне ў 1888 годзе і першапачаткова складаліся з лютэранскай часткі (паўднёвай) і часткі для салдат іншых хрысціянскіх канфесій. Падчас Першай сусветнай вайны на могілках было пахавана шмат нямецкіх салдат і афіцэраў. У міжваенны перыяд там перапахавалі парэшткі, знойдзеныя каля былога кармеліцкага кляштара (вул. Маставая, сёння Прыёрбанк) і Фары Вітаўта.
Тут таксама хавалі польскіх салдат, якія загінулі ў польска-савецкай вайне, савецкіх салдат, якія загінулі ў 1939 і 1944 гадах, нямецкіх салдат. У пачатку 1990-х гадоў быў усталяваны знак-крыж памяці жыхароў Гродзеншчыны, якія загінулі падчас сталінскіх рэпрэсій.
Чытайце таксама: Адрамантуюць магілы савецкіх воінаў у вобласці. Паправіць швы каштуе $ 40 000
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…