Ягор Сатышур. Фота: "Вясна"
Гродзенца, на якога падаў заяву Азаронак, абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве. У Ваўкавыску судзяць Эдуарда Бабарыка. Палітвязень Дзяніс Івашын адбыў у ШІЗА 15 сутак. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 17 па 23 лютага.
Жыхара Гродна Ягора Сацішура абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» (ч.1 арт. 356 КК). Згодна з раскладам судовых пасяджэнняў на сайце Вярхоўнага суда, яго справу пачнуць разглядаць 3 сакавіка ў Гродзенскім абласным судзе, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Паводле звестак праваабаронцаў, Сацішуру 22 гады. Ён быў студэнтам юрыдычнага факультэта Брэсцкага ўніверсітэта, але пазней пераехаў у Польшчу.
У інтэрв'ю расійскай журналістцы Ксеніі Сабчак прапагандыст Азаронак заявіў, што падаў заяву на Сацішура. Сабчак, вывучаючы дакументы, выявіла пастанаўленне, у якой Азаронак фігуруе як пацярпелы па справе. Яна зачытала яго дэталі на камеру. У пастанове пазначана, што Сацішур нібыта сабраў і перадаў замежнай дзяржаве персанальныя дадзеныя прапагандыста.
Суд па арт. 411 ч. 2 КК «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі» пачаўся ў судзе Ваўкавыскага раёна 20 лютага. Судзіць яго Мікалай Сяргейка.
Эдуард быў асуджаны на восем гадоў калоніі. Год таму яму ўжо дадалі два гады пазбаўлення волі за непадпарадкаванне калоніі.
Колабаў Дзмітрый Аляксандравіч і Бабаеў Цімур Азізагаевіч з Гродна 21 лютага папоўнілі «спіс экстрэмістаў».
Ён быў там з 4 па 18 лютага. Такое заключэнне робіць яго жонка Вольга з атрыманай карэспандэнцыі.
«Цешыць, што Дзяніс пасьля пераводу ў звычайную камэру атрымаў кіпу нашых лістоў і паштовак. То ўжо яму будзе, чым заняцца бліжэйшы час, а мы чакаем на новую карэспандэнцыю ад нашага ваяра», — піша яна.
Былы студэнт хімфака БДУ Арцём Баярскі, які ў канцы 2024 года выйшаў на волю па памілаванні, плануе аднавіцца ў ВНУ і працягнуць навучанне па той жа спецыяльнасці. Пра гэта малады чалавек расказаў дзяржтэлеканалу АНТ, піша Zerkalo.io.
З Арцёмам Баярскім прапагандысты пагутарылі падчас «групавога выхаваўчага мерапрыемства», якое гродзенскія сілавікі правялі для асуджаных па пратэстных артыкулах, якія стаяць на ўліку. Малады чалавек распавёў, што вядзе «правапаслухмяны лад жыцця».
-Цяпер знайшоў працу ў будаўнічай краме, стажыруюся. Планую, калі атрымаецца і мяне прымуць, аднавіцца ў БДУ на тую ж спецыяльнасць і вучыцца, — падзяліўся Арцём.
-За кожным з памілаваных ёсць паручыцелі, якія абавязваюцца выплаціць ад 30 да 500 базавых велічынь (ад 1260 да 21 000 рублёў) у выпадку, калі гэтыя людзі здзейсняць якія-небудзь правапарушэнні, у тым ліку звязаныя з экстрэмізмам, — заявіў кіраўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Рэзянкоў, піша Zerkalo.io. — На сённяшні дзень ніводнага такога выпадку па Гродзенскай вобласці не зарэгістравана. Успамінаюць усё як страшны сон. І на сённяшні дзень максімальна гатовыя вярнуцца ў грамадства з тым, каб быць карыснымі нашай дзяржаве.
Паводле звестак дзяржаўнага тэлеканала СТБ, усяго з 2020-га ў Гродзенскай вобласці па палітычных матывах асудзілі 300 чалавек. «Кожны дзясяты быў памілаваны», — адзначылі супрацоўнікі канала.
У калоніі № 11 у Ваўкавыску змяніўся начальнік. 46-гадовы палкоўнік Віктар Дуброўка, які кіраваў калоніяй з 2013 года, атрымаў павышэнне. Цяпер ён першы намеснік начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў па Гродзенскай вобласці, піша «Наша Ніва».
Яго месца на чале калоніі заняў 44-гадовы падпалкоўнік Віталь Шафаловіч. Ён раней працаваў у гэтай калоніі, доўгі час быў оперупаўнаважаным аператыўнага аддзела.
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы ў лістападзе 2023 года. Тады варшаўская пракуратура распачала справу за давядзенне да самагубства. Аказалася, справу закрылі ў тым жа годзе. Пра гэта рэдакцыя Hrodna.life даведалася з адказу пракуратуры.
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай таямніцы. Закрыты суд па ч. 1 арт. 375 КК над Уладзімірам Кісялёвым пачнецца 24 лютага 2025 года ў Гродзенскім абласным судзе. Што за таямніца і каму яе раскрыў Кісялёў — невядома.
«Малочны Мір» абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ведамства ўбачыла ў сырках прапаганду нацызму. Выраб сыркоў серыі «Деѕѕерт» спынілі.
Больш за 630 тысяч чалавек наведалі кінатэатры ў Гродзенскай вобласці за 2024 год. Па словах чыноўнікаў, у топы праглядаў патрапіў прапагандысцкі фільм пра дзяржаўныя сімвалы «Культурны код» і ваенная драма «Час вярнуцца».
У Гродне ў гэтым годзе вылучылі 24 месцы, дзе можна будзе купіць цюльпаны і іншыя…
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…