“Малочны Мір” абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ведамства ўбачыла ў сырках прапаганду нацызму. Выраб сыркоў серыі “Деѕѕерт” спынілі.

У МАРГ разглядзелі зварот наконт глазураваных сыркоў “ДеЅЅерт вішнёвы браўні” ад “Малочнага Міру”. Увагу прыцягнулі стылізаваныя літары SS у назве. МАРГ накіравала матэрыялы ў органы ўнутраных спраў. Упакоўку сыркоў таксама абмеркавалі на Гродзенскай абласной камісіі па правядзенні ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі і інфармацыйнай прадукцыі.

сыркі з нацызмам
Пост прэс-службы МАРГ у Telegram

У выніку УУС накіраваў вытворцу прапанову аб змене назвы. Вытворчасць глазураваных сыркоў з такой назвай спынілі.

У лімітаваную серыю “ДеЅЅерт” уваходзілі таксама сырок “Яблычны штрудель” і пламбір з такой жа назвай. Серыю анансавалі яшчэ ў канцы кастрычніка. На сайце вытворцы прадукцыю серыі ўжо прыбралі з каталога. На сэрвісе edostavka сырка з вішняй ў наяўнасці няма, а вось “Яблычны штрудель” яшчэ можна купіць. Яго кошт – 1,16 р.

Сырок деSSерт у edostavka
Сырок у edostavka. Скрыншот Hrodna.life