Магчымасць супрацоўніцтва гродзенскага прадпрыемства і кітайскай кампаніі TBEA абмеркавалі падчас працоўнай сустрэчы ў Гродне. У прыватнасці, размова ішла аб магчымым удзеле замежнай кампаніі ў рэканструкцыі і будаўніцтве энергааб’ектаў, а таксама пастаўках абсталявання.

«Гроднаэнерга» адкрыта для рэалізацыі сумесных праектаў з кітайскім бокам, паведаміў БелТА гендырэктар прадпрыемства Віктар Жук.

Кітайская кампанія TBEA спецыялізуецца на вытворчасці абсталявання для сонечнай энергетыкі. Фірма займаецца будаўніцтвам сонечных электрастанцый, падстанцый і ліній перадач у Азіі і краінах Афрыкі. У кампаніі ёсць 18 заводаў у Кітаі, а таксама тры прадпрыемствы за мяжой.

Чытайце таксама: У «Гроднаэнерга» не хапае кадраў — кандыдаты не праходзяць праверку КДБ