Фота ілюстрацыйнае: Pixabay
Напярэдадні Дня роднай мовы з’явілася петыцыя да карпарацыі Amazon. У ёй патрабуюць даць магчымасць выдаваць кнігі праз Amazon Kindle Direct Publishing (KDP) на беларускай мове. Зараз гэта немагчыма.
Amazon Kindle Direct Publishing (KDP) — платформа Amazon.com для публікацыі электронных кніг, якая з’явілася ў 2007 годзе разам з прыладамі Amazon Kindle. Сэрвіс дазваляе любому чалавеку публікаваць свае кнігі без папярэдніх фінансавых укладанняў, самастойна і любым накладам.
Петыцыя з’явілася на міжнароднай платформе Change.org. Аўтарка петыцыі Марыя Грыц параўноўвае магчымасць публікаваць кнігі на Amazon KDP з вынаходніцтвам друкарскага станка. Але ёсць нюанс: платформа недаступна для беларускамоўных аўтараў/ак.
«За 2023 год на ўкраінскай мове было выдадзена 10 000 кніг праз Amazon, а ў самой Украіне — каля 6 000. Гэта сведчыць, што KDP дапамагае мовам пашыраць сваю прысутнасць у свеце і пераадольваць бар’еры», — прыводзіць прыклад петыцыя.
Ад імя беларускамоўнай супольнасці аўтарка петыцыі просіць Amazon KDP дадаць беларускую мову на платформу і даць людзям магчымасць легальна і зручна выдаваць і прадаваць кнігі па-беларуску.
«Беларуская дыяспара і людзі ў Беларусі хочуць мець доступ да сучасных беларускіх кніг. «Беларускія аўтары/кі, даследчыкі/цы і перакладчыкі\цы хочуць друкаваць свае кнігі праз KDP, але не могуць. Amazon, нам таксама патрэбныя буквары, размалёўкі, зборнікі вершаў і нават «Гульня тронаў» па-беларуску!», — сказана ў петыцыі.
Калі ж у кампаніі Amazon няма адмыслоўцаў, якія могуць ацэньваць кнігі на адпаведнасць правілам платформы, аўтарка прапануе адкрыць вакансію для беларускіх мовазнаўцаў, каб тыя маглі далучыцца да каманды KDP і забяспечыць якасны кантроль кантэнту.
Таксама Марыя Грыц запусціла акцыю #BezosGiveMeMyBook, каб прыцягнуць больш увагі да петыцыі. Для ўдзелу трэба зрабіць фота сваёй любімай беларускай кнігі і выкласці ў сацсеткі з подпісам: «Сёння я трымаю ў руках сваю любімую беларускую кнігу — [назва кнігі]. Але на Amazon KDP беларуская мова ўсё яшчэ недаступная! Я далучаюся да акцыі #BezosGiveMeMyBook і патрабую, каб Amazon дадаў беларускую мову на Kindle Direct Publishing! Падпішыце петыцыю: [спасылка]». Да публікацыі трэба дадаць адпаведныя хэштэгі і перадаць эстафету тром сябрам, тэгнуўшы іх.
Чытайце таксама:
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…