Навіны

У цэнтры Гродна прадаюць прыватную краму — уладальнік з’ехаў за мяжу і больш не можа кантраляваць бізнес

Крама знаходзіцца на вуліцы Карбышава, 13 і працуе ўжо больш за пяць гадоў. Прадавец адзначае, што вырашыўся на продаж, бо не мае магчымасці кантраляваць бізнэс з-за мяжы. Аб’ява аб продажы крамы з’явілася на пляцоўцы «Куфар».

Агульная плошча крамы складае амаль 114 м. кв., з іх 67 м. кв. — гандлёвыя. Сярэдняя колькасць наведвальнікаў дасягае 600 чалавек у дзень, а выручка 4 тыс. руб. Па словах прадаўца, чысты прыбытак складае ад 3,6 тыс. руб. у месяц.

У краме зроблены рамонт, гандлёвае і халадзільнае абсталяванне ўключана ў кошт. За гатовы бізнэс просяць 72 тыс. руб. ($ 22 тыс.).

Чытайце таксама: «Нармальны быў гастраном — зараз там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025