Некамерцыйная арганізацыя «Цэнтр Дапамогі Жыццю» мае патрэбу ў валанцёрах, якія будуць дапамагаць падапечным гродзенскіх хоспісаў.

Валанцёры «Цэнтра Дапамогі Жыццю» працуюць у Гродне, Скідзелі і Мінску.

Шукаюць валанцёраў старэйшых за 25 гадоў

Азнаямленчая сустрэча для будучых валанцёраў адбудзецца 20 лютага. Жадаючых запрашаюць прыйсці ў дзённы цэнтр фонду па адрасе Лялевеля, 12. Мерапрыемства пачнецца ў 18:00. Перад сустрэчай неабходна зарэгістравацца. Зрабіць гэта можна праз Instagram арганізацыі.

Валанцёры «Цэнтра Дапамогі Жыццю» адзначаюць, што яны вельмі чакаюць тых, хто будзе дапамагаць падапечным хоспіса. Адзінае абмежаванне для будучых валанцёраў - узрост. Неабходна быць старэйшым за 25 гадоў.

Як арганізацыя дапамагае сваім падапечным

«Цэнтр Дапамогі Жыццю» — некамерцыйная дабрачынная арганізацыя, якая з’явілася ў 2017 годзе. Валанцёры дапамагаюць у двух стацыянарах хоспісаў у Гродне, у мінскім хоспісе, а таксама пацыентам паліятыўных ложкаў у Скідзелі.

Акрамя гэтага, арганізацыя рэалізуе праграму «Мабільнага хоспіса», аказваючы сацыяльную, псіхалагічную і юрыдычную дапамогу на даму.

Азнаямленчыя сустрэчы для будучых валанцёраў «Цэнтр Дапамогі Жыццю» праводзіць 2−3 разы на год.

Чытайце таксама: «Тут шмат любві». Фотагісторыя пра жыццё дзіцячага хоспіса ў Гродне