Навіны

Уласніка гродзенскай этнакрамы «Цудоўня» затрымалі па палітычным артыкуле

Уласніка «Цудоўні» Андрэя Несцяровіча затрымалі за быццам бы арганізацыю дзеянняў, што парушылі грамадскі парадак. Гэты артыкул выкарыстоўваецца ў Беларусі ў палітычна матываваных справах.

Паводле інфармацыі Hrodna.life ад крыніц, не звязаных з сям’ёй Несцяровіча, яго затрымалі 6 лютага. Супраць прадпрымальніка завялі крымінальную справу па артыкуле 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) за падзеі, звязаныя з пратэстамі 2020 года. У бліжэйшы час яго павінны перавесці з ІЧУ ў гродзенскі СІЗА № 1.

У 2023 годзе Несцяровіча судзілі па арт. 19.11 КаАП за быццам бы распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў. Ён атрымаў 10 сутак арышту. Пасля на яго завялі крымінальную справу паводле арт. 295 ч.2 КК «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў». Тады яму вынеслі прысуд, не звязаны з пазбаўленнем волі.

Андрэй Несцяровіч заснаваў этнакраму «Цудоўня» ў 2015 годзе. Пасля выбараў 2020 года крама сутыкнулася са штрафамі і пазбаўленнем памяшкання. Андрэй заставаўся ў Беларусі і падтрымліваў свой бізнес, бо лічыў яго важным для захавання і развіцця беларускай культуры. У яго два малых дзіцяці, аднаму з якіх няма яшчэ года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025