Фота ілюстрацыйнае: Unsplash
Пасля выхаду на датэрміновую пенсію мужчына атрымліваў выплаты толькі чатыры месяцы — затым яны спыніліся. Здарылася гэта з-за таго, што ў лясгасе, дзе працаваў беларус, не захаваліся ягоныя працоўныя дакументы. Мужчыну за сваю пенсію прыйшлося судзіцца двойчы: спачатку ў судзе Ваўкавыскага раёна, а потым і ў Гродзенскім абласным судзе.
Жыхар Ваўкавыскага раёна з 1994 па 2001 год, а затым з 2002 па 2006 год працаваў на лесавозе. Ён вывозіў лес непасрэдна з месцаў высечкі. Гэта лічыцца асаблівымі ўмовамі працы — такі работнік мае права выйсці на пенсію па ўзросту датэрмінова.
Мужчына так і зрабіў. Ён выйшаў на пенсію датэрмінова ў красавіку 2024 года. Аднак праз чатыры месяцы выплаты спыніліся. Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама рашэнне абгрунтавалі тым, што ў наймальніка не было дакументаў, якія пацвярджаюць, што работнік працаваў у асаблівых умовах.
Высветлілася, што дакументы ў лясгасе захоўваюцца толькі 10 гадоў. З моманту, калі мужчына там працаваў, прайшло больш часу. Менавіта таму дакументы не захаваліся.
Беларус падаў пазоў. Раённы суд пастанавіў, што рашэнне камісіі аб спыненні выплат было неабгрунтаваным. Пенсію былому кіроўцу павінны былі выплачваць зноў.
Чыноўнікі райвыканкама аспрэчылі гэтае рашэнне ў абласным судзе. Але суд Гродзенскай вобласці пакінуў скаргу без задавальнення. Акрамя таго, сведкі і былыя калегі пацвердзілі, што мужчына сапраўды працаваў на лесавозе ў той час.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…