У Гродзенскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў запусцілі «гарачую лінію» для скаргаў на парушэнне тэмпературнага рэжыму на працы. А які ён павінны быць?
Па законе, тэмпература ў офісах павінна быць не ніжэй за +21°C, а на вытворчасці — ад +16°C і вышэй у залежнасці ад умоў працы. Калі выконваць гэтыя нормы немагчыма па тэхналагічных або эканамічных прычынах, працадаўца абавязаны забяспечыць супрацоўнікам спецыяльныя ўмовы. Гэта дадатковыя перапынкі і памяшканні для абагравання, расказаў галоўны тэхнічны інспектар працы Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрый Гаравенка.
«Гарачая лінія» абласнога прафсаюза працуе па буднях з 9:00 да 12:00 і з 14:00 да 17:30 па тэлефонах: 8(0152) 62 44 60 або 8(0152) 62 44 52.
Марозы пратрымаюцца ў Гродне ўвесь бліжэйшы тыдзень. У суботу 15 лютага днём тэмпература паднімецца да 0 С, але ўсяго на дзень. Ноччу і раніцай чакаюцца маразы да -10 С.
Чытайце таксама: У «Каробчыцкім Алімпе» ўключылі снежныя гарматы — магчыма, хутка можна будзе пакатацца на цюбінгу