Спецыяльныя гарматы, якія вырабляюць штучны снег, запусцілі на тэрыторыі гарналыжнага комплексу ў панядзелак.
У мінулым сезоне гарматы ўключылі ў канцы лістапада 2023 года.
Затрымка ў рабоце гарналыжнага комплексу абумоўлена цёплай зімой. Пакуль незразумела, калі ў Каробчыцах можна будзе пакатацца на цюбінгу ці лыжах. Калі тэмпература пачне расці, штучны снег растане.
Пакуль на сайце «Каробчыцкага Алімпу» размешчана інфармацыя аб часовым закрыцці комплексу ў сувязі з умовамі надвор’я.
Уваход на цюбінгавы схіл у будні дзень каштуе 4 руб., у выхадныя — 6 руб. Білеты на гарналыжны схіл абыдуцца ў 10 і 14 руб. адпаведна.
У мінулым сезоне першых наведвальнікаў комплекс прыняў у пачатку снежня. Потым комплекс быў на канікулах да студзеня, а пасля зноў працаваў некалькі тыдняў.