Дзевяць спецыялізаваных вулічных трэнажораў для пажылых людзей закупляюць для Гродна. Іх размесцяць у лесапарку Пышкі да канца сакавіка.
Што з’явіцца:
- Трэнажор-кола для плячэй,
- Трэнажор для паляпшэння дробнай маторыкі і ўмацавання пальцаў і кісцяў рук,
- Ашэстак вышынёй 1,3 м і гімнастычнае бервяно для паляпшэння балансу, раўнавагі і каардынацыі,
- Ашэстак «Змейка» для развіцця балансу і каардынацыі,
- Ашэстак вышынёй 1,7 м са спружынай для паляпшэння кантролю цела,
- Ашэстак вышынёй 0,9 м са спружынай для трэніроўкі ніжняга аддзела спіны,
- Трэнажор для кісцяў рук,
- Турнік двайны кутні,
- Перакладзіна паўкруглая Н 1,3 м.











Побач будзе інфармацыйны стэнд з тлумачэннем, як займацца на трэнажорах.
Пакуль Гродзенская ЖКГ вывучае іх кошт. Грошы выдзеляць з гарадскога бюджэту.
Чытайце таксама: У Пышках ля Нёмана з’явіліся «касмічныя сферы». Што гэта такое?