На мяжы на выезд з Беларусі - узмоцненыя праверкі. У апараце кіравання РУП «Гроднаэнерга» апошнім часам звольнілі па ўласным жаданні не менш за восем супрацоўнікаў. Ваўкавычаніна судзілі за парушэнне на выбарах. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 3 па 9 лютага.

Папаўненне спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў

  • Instagram-акаўнт «stachkombelaruskalii» і яго лагатып (па рашэнні суда Лідскага раёна ад 31 студзеня),
  • Tik-Tok канал «bezumniibelarus» і яго візуальны матэрыял (па рашэнні суда Ленінскага раёна Гродна ад 31 студзеня),
  • Telegram-канал «Беларусы Анталии» і яго візуальны матэрыял (па рашэнні суда Ленінскага раёна Гродна ад 31 студзеня),
  • Tik-Tok канал «belnel» і яго візуальны матэрыял (па рашэнні суда Ленінскага раёна Гродна ад 31 студзеня),
  • TikTok-акаўнт «onlineua» і яго лагатып (па рашэнні суда Лідскага раёна ад 3 лютага).

На мяжы на выезд з Беларусі - узмоцненыя праверкі

BYSOL атрымаў сілавікі ўзмацнілі кантроль і праверкі і тых, хто выязджае з краіны. Пазней пра гэта паведаміла «Вясна».

«Будзьце пільныя і падрыхтаваныя — трымайце дэвайсы чыстымі, галовы халоднымі і памятайце што тэхніка бяспекі жыцця пры дыктатуры гэта, у першую чаргу, ваша асабістая адказнасць», — піша Андрэй Стрыжак.

У людзей правяралі тэлефоны: сярод іншага, сілавікі глядзелі гісторыю пошуку Google.

Былыя палітвязні

Максім Арбузаў з Воранава прызнаны былым палітвязнем.

Па 84 рублі атрымалі ў Бераставіцы сябры моладзевых атрадаў і добраахвотных дружын

У Бераставіцы ўзнагародзілі «самых актыўных сябраў моладзевых атрадаў і добраахвотных дружын аховы правапарадку», якія дзяжурылі на ўчастках для галасавання на выбарах. Ім уручылі ганаровыя граматы і грашовую прэмію ў памеры 2 базавых велічынь.

Награжденные добровольцы. Фото: beresta.by
Узнагароджаныя добраахвотнікі. Фота: beresta.by

Новыя экстрэмісты

Ступакевіч Ганна Аляксандраўна, Ашурка Антон Аляксандравіч, Касіла Анатоль Анатольевіч, Бобікаў Андрэй Ігаравіч, Пастушок Іван Аляксеевіч з Гродна 7 лютага папоўнілі спіс «экстрэмістаў».

Гродзенскім школьнікам паказалі, як карыстацца міліцэйскімі дубінкамі

Для навучэнцаў сярэдняй школы № 3 правялі экскурсію ў РУУС Кастрычніцкага раёна. Школьнікам паказалі, як карыстацца міліцэйскімі дубінкамі і далі патрымаць аўтаматы. Мерапрыемства прайшло ў рамках прафарыентацыі.

Праверкі на мяжы, звальненні, парушэнні на выбарах. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці
Навучэнцы сярэдняй школы № 3 у РУУС Кастрычніцкага раёна. Фота: СШ № 3

У Гродне палітычным «хімікам» масава узмацняюць пакаранне

З канца 2024 года асуджаным на «хімію» і «хатнюю хімію» па палітычных артыкулах узмацняюць пакаранне. Вядома каля 10 такіх выпадкаў. Суды па замене пакарання праходзяць нават над тымі, хто з’ехаў за мяжу.

Ваўкавычаніна судзілі за парушэнне на выбарах

Жыхара Ваўкавыска судзілі паводле арт. 10. 9 КаАП «Парушэнне заканадаўства аб выбарах». Верагодна, ён спрабаваў вынесці або сфатаграфаваць бюлетэнь. Суд над Аляксеем Слаутам прайшоў 6 лютага ў судзе Ваўкавыскага раёна. Пасяджэнне з’явілася ў раскладзе судоў.

3 жыхароў вобласці судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

Па арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» судзілі жыхароў Ашмянаў і Ваўкавыска.

Звальненні ў «Гроднаэнерга»

У апараце кіравання РУП «Гроднаэнерга» апошнім часам звольнілі «па ўласным жаданні» не менш за восем супрацоўнікаў. Аднак, па наяўнай інфармацыі, гэтыя звальненні адбываюцца пад ціскам — работнікаў пераконваюць пісаць заявы аб сыходзе, паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».

Падлетка з Ваўкавыска асудзілі за сарваны сцяг

Непаўналетняга жыхара Ваўкавыска асудзілі на год «хатняй хіміі» за здзек з дзяржаўнага сцяга. Верагодна, гаворка ідзе пра студэнта каледжа, які зрэзаў сцяг на даху.

Гэта затрыманы ў лістападзе 2024 года 16-гадовы падлетак, навучэнец каледжа. Ён чакаў прыяцеля ў пад’ездзе на апошнім паверсе, узламаў замок дзвярэй і выйшаў на дах. Убачыўшы сцяг, падлетак дастаў складны нож і зрэзаў яго, а дома схаваў у шафу. Супрацоўнікі ЖКГ заўважылі прапажу і звярнуліся ў міліцыю.

Былога памежніка з «Брузгоў» будуць судзіць за «здраду дзяржаве»

Гродзенец Сяргей Цераховіч працаваў на беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску «Брузгі». Зараз яму пагражае да 15 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве». Агулам апошнія тры гады паводле гэтага артыкулу судзілі амаль 100 чалавек, з іх палову — у мінулым годзе.

Сергей Терехович-суд за измену государству
Сяргей Цераховіч. Фота з базы «Кіберпартызанаў"/"Наша Ніва»

Што вядома пра начальніка турмы ў Гродне, які трапіў пад санкцыі?

Начальнік турмы № 1 Гродна Павел Казакоў пасля пратэстаў 2020 года трапляе ў навіны ў сувязі з накладаннем на яго санкцый. Але ў публічным полі пра яго інфармацыі мала. Рэдакцыя Hrodna.life разам з «Кіберпартызанамі» паглядзела на яго кар’еру.

Павел Казаков. Фото: "Гродненская правда"
Павел Казакоў. Фота: «Гродзенская праўда»