Праектна-каштарысная дакументацыя па будаўніцтве стаматалагічнага цэнтра на вуліцы Дубко ўжо гатова. Цяпер мясцовыя ўлады шукаюць падрадчыка, а пасля гэтага плануюць прыступіць да работ. Будаўніцтва пачнецца ўжо сёлета, паведамляе Telegram-канал «Пул 4 Регион».

Стаматалагічны цэнтр планавалі пабудаваць яшчэ ў 2021 годзе, але праект не рэалізавалі з-за недахопу грошай. Цяпер яго ўключаць у абласную інвестыцыйную праграму.

Мяркуецца, што ў новым будынку будуць знаходзіцца ўсе дзяржаўныя стаматалагічныя клінікі Гродна. Так гараджане змогуць атрымліваць неабходныя стаматалагічныя паслугі ў адным месцы — ад здымка зуба да друку пратэзаў на 3D-друкарцы.

Чытайце таксама: