У Гродне збіраюцца мадэрнізаваць будынак па вул. Астроўскага, 3. Там знаходзіцца паліклініка для вайскоўцаў і міліцыянтаў. Зараз выбіраюць падрадчыкаў для мадэрнізацыі.

Медыцынская служба Дэпартамента фінансаў і тылу МУС па Гродзенскай вобласці праводзіць адкрыты конкурс. На мадэрнізацыю збіраюцца выдаткаваць 300 тысяч рублёў (€ 85 тысяч). Работы зоймуць паўтара года: з сакавіка 2025-га па снежань 2026-года.

Згодна з тэхзаданнем, падрадчык павінен выконваць інжынерныя паслугі: ад асваення будпляцоўкі да арганізацыі дзяржзакупак. Што менавіта будуць мадэрнізаваць, пакуль не ўдакладнілі.

Чытайце таксама: На Дамброўскага збіраюцца асвятліць пешаходныя дарожкі