Непаўналетняга жыхара Ваўкавыска асудзілі на год «хатняй хіміі» за здзек з дзяржаўнага сцяга, піша мясцовая раёнка. Верагодна, гаворка ідзе пра студэнта каледжа, які зрэзаў сцяг на даху.

Дзяржабвінаваўцай па справе была Вікторыя Аўсейчык, старшы памочнік пракурора Ваўкавыскага раёна.

Верагодна, гаворка пра Леаніда Трафімовіч, якога пачалі судзіць 21 студзеня па арт.370 КК «Здзек з дзяржаўных сімвалаў» у закрытым судовым пасяджэнні.

Гэта затрыманы ў лістападзе 2024 года 16-гадовы падлетак, навучэнец каледжа. Ён чакаў прыяцеля ў пад’ездзе на апошнім паверсе, узламаў замок дзвярэй і выйшаў на дах. Убачыўшы сцяг, падлетак дастаў складны нож і зрэзаў яго, а дома схаваў у шафу. Супрацоўнікі ЖКГ заўважылі прапажу і звярнуліся ў міліцыю.