Горад

«Гатавалі смачна і не эканомілі на мясе». Гродзенцы настальгуюць па «Пяльменнай» у цэнтры

Кафэ, якія з 2022 года адкрываліся на Савецкай, 23, надоўга там не затрымліваліся. «Смачнае месца», чыя шыльда зараз над дзвярыма, таксама ўжо не працуе. У Facebook-групе «Гродна» гараджане жартуюць, што ўладальнікаў «выганяе дух пяльменнай». Закусачная на Савецкай працавала з 1961 да сярэдзіны нулявых і за гэты час паспела стаць негалосным сімвалам горада.

У пачатку 2020-х на гэтым месцы ўжо планавалі аднавіць менавіта пяльменную. Але далей дызайн-праекта справа не прасунулася. Цяпер гродзенцы зноў загаварылі аб вяртанні старога брэнда.

Мясны рэстаран, кавярня і карчма: якія ўстановы адкрываліся на месцы «Пяльменнай»

У 2010 на месцы ўжо закрытай савецкай «Пяльменнай» адкрылі бістро «Семафор». Кафэ прапрацавала каля 10 гадоў.

У траўні 2021 года права арэнды памяшкання купіў рэстаратар Віктар Ларыёнаў і адкрыў у ім установу Larionoff. Праўда, праз паўгода працы рэстаран змяніў фармат, адаптаваўшы яго пад больш просты і зразумелы. Так на Савецкай, 23 з’явілася «Кавярня і Пастэрыя».

Пазней на месцы кавярні з’явілася кафэ «Смачнае месца». Цяпер яно таксама закрытае. Мяркуючы па водгуках у Яндэкс Картах, сярод гродзенцаў месца папулярнасцю не карысталася. Ацэнка кафэ — 2,6 зоркі.

Лізавета адзначала прыгожае афармленне ўстановы і нядрэнную піцу, аднак на гэтым плюсы, на думку жанчыны, скончыліся. «На ўсю залу два меню. Пры чым выглядаюць яны так, быццам імі карыстаюцца ўжо гадоў 10, калі не больш, хаця месца адкрылася зусім нядаўна. Большую частку пазіцый меню проста не гатуюць, пра што загадзя не папярэджваюць», — адзначала гродзенка.

Інзе і зусім падалося, што кафэ — «самая нясмачная ўстанова з усіх у Беларусі».

Дзмітрый наведваў Гродна як турыст і быў абмежаваны ў часе. У выніку час чакання замовы склаў больш за гадзіну — мужчыну гэта расчаравала. «Калі вы турыст, які хоча паспець паглядзець прыгожыя месцы, то не марнуйце свой час на гэтую кавярню. Прасядзіце ў чаканні занадта доўга, а стравы вас не ўразяць асабліва», — пісаў Дзмітрый.

Кафэ «Смачнае месца» на Савецкай, 23. Фота: Serge Fridland / Facebook-група «Гродна»

Гродзенцы: «Шкада, што пяльменная не захавалася»

Даведаўшыся пра закрыццё «Смачнага месца», гродзенцы сталі жартаваць, што ўся справа ў духу «Пяльменнай». Нібыта ён выганяе ўсіх, хто селіцца на ягонае месца.

«Нельга было Пяльменную зачыняць! Такая ўнікальная ўстанова была», — лічыць Anaita Arutiunian.

«Апроч пяльменяў там былі вельмі смачныя беляшы і піражкі. Чарга была ўвесь час на вуліцы кожны дзень. І рэцэпт поспеху быў просты — гатавалі смачна і не эканомілі на мясе і іншых начыннях пры тонкім цесце.», — узгадвае Konstantin Chartok.

«Вельмі смачныя былі пяльмені. Я імі частаваў усіх, хто прыязджаў у Гродна маіх сяброў і знаёмых. Шкада, што не захавалася», — адзначае Сяргей Ілюшэнка.

Пяльменная на Савецкай, 23. Крыніца: Гродзенскі музей гісторыі і рэлігіі

«Там насамрэч былі смачныя пяльмені, студэнтамі мы часам туды зазіралі, і нават з дачкой маленькай неяк там пару разоў былі», — піша Tatiana Kwaskowa.

«Традыцыі горада трэба захоўваць ва ўсім. Бо нам самім цікава пайсці ў самы стары рэстаран любога горада, паесці фірмовую страву. Калісьці была пяльменная, а які гонар горада было кафэ на Тэлеграфнай і яго фірмовая страва „Цыплята табака“ <…>. Але памятаю нават талеркі з вадой ставілі для рук. І што з будынкам не робяць зараз — нічога не атрымліваецца. А чаму не вярнуць старыя брэндавыя і назвы, і стравы», — цікавіцца Святлана Словік.

Чытайце таксама: Паглядзіце, які праект па аднаўленню «Пяльменнай» прыдумалі гродзенскія дызайнеры

Апошнія запісы

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025

Старадаўнія падвалы ў цэнтры Гродна прыцягваюць бізнес. Калі памяшканні можна выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах?

На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…

1 красавіка 2025