Горад

Каранік агучыў планы па забудове Гродна — гараджане абурыліся

Планы па развіццю і забудове горада агучыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік. Відэа з чыноўнікам з’явілася ў TikTok у канцы студзеня. У каментарах гродзенцы выказалі сваю незадаволенасць — яны лічаць, што ў Гродне шмат нявырашаных праблем. Hrodna.life вывучыў, што хвалюе гродзенцаў.

Большасць прэтэнзій гараджан датычацца камунальных пытанняў і недахопу інфраструктуры. Некаторыя праблемы не вырашаюцца гадамі.

Грандзічы забудуюць, а ў Альшанцы з’явіцца ліўнёўка: планы чыноўнікаў на горад

У TikTok-акаўнце прафсаюза Гродзенскай універсітэцкай клінікі з’явілася відэа з прэс-канферэнцыі Уладзіміра Караніка. У роліку чыноўнік заяўляе, што Гродна будзе расці «практычна ва ўсіх накірунках».

Напрыклад, Грандзічы ў напрамку мікрараёна Вясенні будуць забудоўваць і далей. Таксама плануецца пачатак будаўніцтва ў раёне Астроўскага, дзе зараз знаходзяцца закінутыя ваенныя пабудовы. Там павінен з’явіцца новы жылы раён з падоўжанай праязной дарогай.

«Хутка на суд людзей будзе вынесеная прапанова па будаўніцтве мікрараёна на ўездзе ў Панямунь. Участак, дзе паварот на Румлёўскі праспект, будзе пад асваенне і жыллёвае будаўніцтва», — распавёў Каранік.

Аднаўляюцца і работы па будаўніцтве Альшанцы. Па словах чыноўніка, на некаторых участках мікрараёна «падцягнуць інфраструктуру» — абсталююць ліўнёвую каналізацыю. На іншых участках плануюць аднавіць будаўніцтва.

Гараджане: «Пра нас нават ніхто і не думае»

У каментарах пад відэа сабраліся гродзенцы, якіх абурыла справаздача Караніка. На думку гараджан, у Гродне шмат праблем, якія не вырашаюцца гадамі. Замест гэтага мясцовыя ўлады займаюцца будаўніцтвам новага жылля, якое ў выніку пустуе.

«Пабудуйце, калі ласка, краму нармальную ў Грандзічы-4», — просіць Inna.www@.

«Зрабіце, калі ласка, паркоўку каля дома 18А вул. Пушкіна. Каля дома па вуліцы Пушкіна, які вышэй за нас — усё добра. А пра нас нават ніхто і не думае», — піша Valera.

«Падкажыце, калі ў Ласосна мост рэкаструіраваць будуць. Разам з мастом і дарогі пашырыць і адрамантаваць павінны. І яшчэ цікава, калі кальцавую новую скончаць. Мост праз Нёман ужо дакладна больш за 10 гадоў усё плануюць пабудаваць», — адзначае тритэ.

Па тэме: Да 2030 года ў Гродне павінна была з’явіцца кальцавая дарога — чаму планы зацягнуліся?

«Зрабіце, калі ласка, асвятленне па вуліцы Урублеўскага, асабліва каля дзіцячага сада 1, там ў дварах яго няма, там таксама далей школа!» — піша user753843.

«Вельмі дрэнна, што дамы лепяць, а пра стаянкі для машын забываюць», — лічыць Dima.

«Гогаля, 9. Зрабілі капрамонт, заедзьце, паглядзіце, як прыгожа. Грошы адмылі і свалілі», — распавядае Олена ветер.

«Пустуючых кватэр у горадзе дастаткова. Аднавілі бы прамысловасць. Адны крамы вакол. У савецкі час быў развіты прамысловы горад. А зараз… Некалькі заводаў пыхцяць», — выказваецца 18.

«Калі будуць будавацца спартыўныя пляцоўкі нармальныя, прычым бясплатна? Дзеці павінны хадзіць у спартзалы займацца бясплатна, усё паўсюль за грошы», — адзначае user62274.

Чытайце таксама: Што Каранік абяцаў зрабіць для развіцця рэгіёна, але так (пакуль) і не рэалізаваў

Апошнія запісы

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025