Навіны

Нерухомасць тыдня: пад Гродна прадаецца дом з вокнамі на Гродзенскае мора

У вёсцы Навасёлкі прадаюць дом проста на беразе Гродзенскага вадасховішча, з відам на Нёман. Ён зусім новы — пабудаваны ў 2024 годзе, і гатовы да засялення.

Дом двухпавярховы, мансарднага тыпу, з прасторнымі пакоямі і двума гаражамі ў цокальным паверсе. Ёсць балкон і крытая тэраса, з якіх таксама адкрываецца від на самую шырокую частку Нёмана. Агульная плошча дома — 153,8 кв.м, жылая — 105,9. Балкон і тэраса займаюць 39,3 кв. м, кухня — 43,1 кв. м. Вышыня столяў - 3 м.

У доме зроблены сучасны рамонт, чатыры пакоі і тры санвузлы. Інтэр'ер даволі стрыманы. Адна са сцен дэкараваная картай свету. У кухні, сумешчанай з гасцінай, убудаваная бытавая тэхніка. Дом ацяпляецца цвёрдапаліўным катлом, каналізацыя — сэптык, вада з свідравіны.

Пры доме абсталяваны акуратны ўчастак плошчай 12,29 соткі з газонам і зонай адпачынку, абсаджаны туямі. Частка ўчастка выбрукаваная пліткай. Каля агароджы ёсць загон для сабакі. Зямля знаходзіцца ў прыватнай уласнасці.

Цана дома — $ 350 000.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025