У вёсцы Навасёлкі прадаюць дом проста на беразе Гродзенскага вадасховішча, з відам на Нёман. Ён зусім новы — пабудаваны ў 2024 годзе, і гатовы да засялення.
Дом двухпавярховы, мансарднага тыпу, з прасторнымі пакоямі і двума гаражамі ў цокальным паверсе. Ёсць балкон і крытая тэраса, з якіх таксама адкрываецца від на самую шырокую частку Нёмана. Агульная плошча дома — 153,8 кв.м, жылая — 105,9. Балкон і тэраса займаюць 39,3 кв. м, кухня — 43,1 кв. м. Вышыня столяў - 3 м.









У доме зроблены сучасны рамонт, чатыры пакоі і тры санвузлы. Інтэр'ер даволі стрыманы. Адна са сцен дэкараваная картай свету. У кухні, сумешчанай з гасцінай, убудаваная бытавая тэхніка. Дом ацяпляецца цвёрдапаліўным катлом, каналізацыя — сэптык, вада з свідравіны.
Пры доме абсталяваны акуратны ўчастак плошчай 12,29 соткі з газонам і зонай адпачынку, абсаджаны туямі. Частка ўчастка выбрукаваная пліткай. Каля агароджы ёсць загон для сабакі. Зямля знаходзіцца ў прыватнай уласнасці.
Цана дома — $ 350 000.
Чытайце таксама:
- Нерухомасць тыдня: пад Гродна прадаюць стогадовы хутар — побач Нёман і мяжа
- Нерухомасць тыдня: у Паўднёвым прадаецца дом з «Раніцай у сасновым лесе» на ўсю сцяну і каралеўскай кухняй
- Нерухомасць тыдня: двухпавярховыя кватэры ў таўнхаусах на Дзевятоўцы