Працягваецца рэканструкцыя падвеснага моста ў Мастах. На апорах ужо нацягнутыя ліны агульнай масай 40 тон і даўжынёй больш за 2,5 км. Чыноўнікі агучылі дату адкрыцця моста.
Капітальны рамонт самага доўгага ў Беларусі падвеснага моста пачаўся летам 2024 года. Збудаванне практычна цалкам разабралі і замянілі яго асноўныя элементы. Зараз работы ўжо на завяршальнай стадыі. Адкрыццё моста праз Нёман запланавана на 28 красавіка, расказалі ў аблвыканкаме.



Дату выбралі спецыяльна: менавіта 28 красавіка 1972 года мост быў уведзены ў эксплуатацыю. Даўжыня таго, першага моста была 192,8 м. Да гэтага ў горадзе не было ні пешаходнага, ні аўтамабільнага пераходу праз Нёман. Быў толькі сезонны пантонны мост, які разбіралі вясной, каб яго не знесла крыгаходам.
Канструкцыя новага моста адрозніваецца ад папярэдняга. Падлога ў сярэдзіне моста на працягу 10 м будзе шкляной.
Чытайце таксама: Адзіны ў горадзе крыты пешаходны мост адкрылі ў Гродне