Навіны

У Гродне завялі спецвытворчасць на саўладальніка офісніка, дзе знаходзіцца польскае консульства (абноўлена)

Бізнэсоўца Станіслава Буйніцкага абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у значнай суме. ТАА «Форт», у якім ён адзін з саўладальнікаў, валодае будынкам на Будзёнага, 48а, дзе знаходзіцца Генеральнае консульства Польшчы. Сам 72-гадовы Буйніцкі з 1999 года жыве ў Беластоку.

Абноўлена. Як стала вядома MOST, астатнія ўласнікі будынка таксама фізічныя асобы, грамадзяне Польшчы. Лёс будынка ўласнікі абмяркоўвалі па лініі МЗС Польшчы яшчэ ў ліпені 2024 года. Ужо тады ім было вядома пра арышт. Крыніца, знаёмая з сітуацыяй, кажа, што ўласнікі ўважаюць такія дзеянні незаконнымі, бо «паводле міжнародных дамоў нельга арыштаваць будынак, дзе знаходзіцца генконсульства».

Следчы камітэт 31 студзеня 2025 года завёў супраць Станіслава Буйніцкага крымінальную справу паводле арт. 243 ч. 2 КК (Ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры).

Станіслаў Буйніцкі. Крыніца: канал «Специальное производство»

Нерухомасць на вуліцы Будзёнага, 48А арыштавалі або канфіскавалі ўжо некаторы час таму, паведаміла адна з крыніц Hrodna.life. Улетку 2024 прапагандысцкія Telegram-каналы публікавалі інфармацыю, якая дыскрэдытуе «Форт»: нібыта прадпрыемства брала велізарныя грошы за арэнду і не сачыла за станам нерухомасці. Таксама фірму абвінавачвалі ў тым, што яна не хоча мяняць шыльду з назвай вуліцы пасля таго, як адрас Будзёнага, 48А памянялі на праезд Эміля Чачко, 2.

Чым вядомы дом на Будзёнага, 48А?

У 1990-я Станіслаў Буйніцкі быў намеснікам старшыні Саюза палякаў на Беларусі. Эміграваў у Польшчу з палітычных прычын, атрымаў польскае грамадзянства. Пры гэтым праз фірму «Форт» працягваў валодаць офісным будынкам на Будзёнага, 48А. Дзякуючы гэтаму будынак быў ледзь не адзіным месцам у Гродне, дзе маглі здымаць офісы палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі, якім з палітычных прычын адмаўлялі ў арэндзе ў іншых месцах.

Падзяліцца
Меткі: рэпрэсіі

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025