Пераможцам аўкцыёну па продажы будынка былой каралеўскай сядзібы Панямунь стала царква «Слова Божае» хрысціян веры евангельскай. Пра гэта ў сваім Instagram паведаміў пастар Віктар Буслаеў. Аўкцыён адбыўся ў студзені 2025 года
За сядзібу трэба заплаціць 56 тыс. руб.
Царква «Слова Божае» ўтварылася ў Гродне 6,5 гадоў таму. За гэты час колькасць прыхаджан вырасла і, паводле слоў Буслаева, царква мела патрэбу ў сваім будынку.
Цяпер царкве неабходна 56 тыс. руб. для аплаты аўкцыёну. Таксама сродкі патрабуюцца для рамонту сядзібы. У сваіх сацсетках Віктар Буслаеў абвясціў збор грошай.
Стартавая цана сядзібы на аўкцыёне складала 35,1 тыс. рублёў.
Пакупніка сядзібы шукалі два гады, а цану знізілі ў 10 разоў
Пакупніка часткі былой загараднай рэзідэнцыі Станіслава Аўгуста Панятоўскага шукалі цягам двух гадоў. Кошт за гэты час упаў у 10 разоў.
На аўкцыён выстаўлялі нежылую каменную частку будынка плошчай 271,2 кв.м. Сам будынак прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю — пакупніку дазволена размяшчаць там культурна-асветніцкую ўстанову.