Навіны

Новы гандлёвы цэнтр на Дзевятоўцы — як будзе выглядаць і што там адкрыюць?

На скрыжаванні вуліц Дзяржынскага і Белыя Росы пабудуюць новы гандлёвы цэнтр. Участак праектавання адносіцца да свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест». Ужо вядомыя асноўныя арандатары будынка. Будаўніцтва павінны скончыць да траўня 2025 года.

Месцы на першым паверсе ў будучым гандлёвым цэнтры ўжо прапануюць у арэнду, цана — дагаворная. Усяго там будзе 20 паасобных памяшканняў са свабоднай планіроўкай. Гандлёвы цэнтр будзе працаваць у фармаце дысконту. Асноўнымі арандатарамі будуць супермаркет «Маяк» — ён зойме плошчу 1200 кв. м, і дыскаўнтар «Светофор» на плошчы 900 кв. м.

Агульная плошча двухпавярховага будынка складзе 4,53 тыс.кв. м. У будынку будзе ліфт, відэаназіранне, побач — паркоўка. Аўтар праекта — кампанія «Интелсток инжиниринг».

Гандлёвы цэнтр будуе кампанія «ГЦ 1695». Асноўны від дзейнасці - здача ў наём ўласнай і арандаванай нерухомай маёмасці. Кампанія таксама з’яўляецца забудоўшчыкам гандлёвага цэнтра ў Грандзічах-1 ля скрыжавання вуліц Макаравай і Глухава і запланаванага Grandichi Mall на скрыжаванні Макаравай і Старамалышчынскай.

Раней планавалі, што гандлёвы цэнтр на Дзевятоўцы з’явіцца да канца 2024 года. У аб’яве аб арэндзе тэрмін уводу ў эксплуатацыю — май 2025 года.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025