Навіны

Затрыманні дальнабойшчыкаў, прыход міліцыі, паведамленні ад сілавікоў. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

На мяжы за апошнія некалькі дзён затрымалі не менш за 20 дальнабойшчыкаў. Да актывіста Мікалая Уласевіча з мястэчка Варняны прыйшлі з аглядам. Перад прэзідэнцкімі выбарамі эмігранты сталі атрымліваць паведамленні ад сілавікоў. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 20 па 26 студзеня.

На мяжы за тыдзень затрымалі не менш за 20 дальнабойшчыкаў

У кіроўцаў правяралі мабільныя тэлефоны, шукаючы лайкі, падпіскі і каментары на «экстрэмісцкія» рэсурсы. Гэтыя праверкі праводзіліся незалежна ад таго, як доўга кіроўцы знаходзіліся за межамі Беларусі, піша Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».

Новыя палітвязні

Вітальд Шалкевіч са Свіслацкага раёна 21 студзеня прызнаны палітзняволеным.

Папаўненне спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў

  • TikTok-акаўнт «blue_eyed_one3257» (па рашэнні суда Лідскага раёна ад 16 студзеня 2025 года),
  • Канал «Беларуский OSINT «Феникс» на YouTube, візуальны матэрыял і тэкст «Беларуский OSINT «Феникс» (па рашэнні суда Ленінскага раёна Гродна ад 22 студзеня).

Новыя «тэрарысты»

23 студзеня сем гродзенцаў папоўнілі спіс «тэрарыстаў». Іх судзілі за распальванне сацыяльнай варожасці і масавыя беспарадкі. Сярод тых, хто папоўніў спіс:

  • Сандракула Максім Валер’евіч
  • Шалкевіч Вітальд Стэфановіч
  • Антонава Наталля Паўлаўна
  • Церабей Леанід Іванавіч
  • Колабаў Дзмітрый Аляксандравіч
  • Голуб Дзмітрый Уладзіміравіч
  • Дамастрой Вікторыя Валянцінаўна

Новыя «экстрэмісты»

Сандракула Максім Валер’евіч, Чуковіч Аляксандр Мікалаевіч, Курыловіч Вадзім Іванавіч, Міленкевіч Яўген Вячаслававіч, Звягаў Аляксандр Валянцінавіч з Гродна 24 студзеня папоўнілі спіс «экстрэмістаў».

У Гродне ліквідавалі арганізацыю «Палітра Міра»

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Палітра Міра» ліквідавалі за некалькі пасяджэнняў у лістападзе 2024 года ў Гродзенскім абласным судзе, піша Telegram-канал «Право имеют».

Цяпер арганізацыя знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі. Яна прапрацавала ў Мастах больш за 20 гадоў.

4 жыхароў вобласці судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

Па арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» судзілі жыхароў Ліды, Навагрудка, Гродна і Воранава.

Да актывіста Мікалая Уласевіча з мястэчка Варняны прыйшлі з аглядам

У адзін з дзён датэрміновага галасавання да яго прыйшла міліцыя і правяла агляд дома на прадмет «экстрэмісцкіх матэрыялаў», піша «Гарадзенская вясна».

У снежні 2024 года яго аштрафавалі на 50 базавых велічынь у Астравецкім раённым судзе.

Мікалай Уласевіч. Фота: Belsat

Паведамленні ад сілавікоў

Чытачка MOST паведаміла, што перад выбарамі яе муж атрымаў паведамленне ад сілавікоў. У ім адпраўнік праінфармаваў мужчыну, што ў Беларусі супраць яго распачатая крымінальная справа за паведамленні ў Telegram. «Раім не вяртацца. Усяго добрага», — прыпісаў адпраўнік.

Калі мужчына ад’язджаў з Беларусі, крымінальных ці нават адміністрацыйных спраў супраць яго не было. Аднойчы яго выклікалі «на гутарку» ў КДБ за данаты, але мужчына выплаціў на адзін з прапанаваных яму рахункаў суму ў 10-кратным памеры, і справу супраць яго не заводзілі. Пасля таго выпадку, у 2023 годзе, сям’я прыняла рашэнне з’ехаць з Беларусі.

У блогера Vadimati арыштавалі маёмасць у Беларусі

Пра арышт кватэры блогер і экс-палітвязень Вадзім Ермашук даведаўся з паведамлення Следчага камітэта. Ён размясціў яго ў Instagram. Падставай стала пастанова cледчага.

Блогер Вадзім Ермашук (Vadimati). Фота: Сяргей Людкевіч

У Гродзенскай вобласці за год «экстрэмісцкімі» прызналі 140 рэсурсаў: тэмпы выраслі ўдвая

Суды разгледзелі і задаволілі ў 2024 годзе 140 заяў ад пракуратуры Гродзенскай вобласці аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі інтэрнет-рэсурсаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Лідзіруюць Telegram, Instagram і TikTok. Як змянілася дынаміка і да якіх наступстваў гэта прывяло?

У Ваўкавыску судзяць 16-гадовага студэнта. Ён сарваў сцяг

Жыхара Ваўкавыска Леаніда Трафімовіча пачалі судзіць 21 студзеня. Працэс па арт. 370 КК «Здзек з дзяржаўных сімвалаў» разглядаюць у закрытым судовым пасяджэнні.

Верагодна, абвінавачаны — гэта затрыманы ў лістападзе 2024 года 16-гадовы падлетак, навучэнец каледжа. Ён чакаў прыяцеля ў пад’ездзе на апошнім паверсе, узламаў замок дзвярэй і выйшаў на дах. Убачыўшы сцяг, падлетак дастаў складаны нож і зрэзаў яго, а дома схаваў у шафу. Супрацоўнікі ЖКГ заўважылі прапажу і звярнуліся ў міліцыю.

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі

Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню «Дзве сястры» — у ёй мужчына спявае аб моцным саюзе Беларусі і Расіі. У роліку з’яўляецца і Яўген Якуш — балетмайстар гродзенскага драмтэатра.

Вокладка песні «Две сестры». Крыніца: YouTube — канал Art Asma

Што такое сацыяльна небяспечнае становішча, якім ўздзейнічаюць на «палітычных»

Сям’ю Івановых (імёны і прозвішчы ў тэксце змененыя) у 2024 годзе паставілі на ўлік як змешчаную ў сацыяльна небяспечным становішчы (СНС). Прычына — бацьку сямейства затрымлівалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Івановы не вытрымалі ўмовы «выпраўлення» і з’ехалі з Беларусі. А ўжо ў пачатку 2025 года адміністрацыйны артыкул за «экстрэмізм» афіцыйна з’явіўся ў пераліку прычын, з-за якіх могуць паставіць сям’ю ў СНС. Журналістка Hrodna.life вывучыла, як ужываюць СНС у дачыненні да «палітычных» і «класічных» няўдалых сем’яў.

Сын дыякана з Гродна папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і правёў больш за тры гады ў турме

Сын гродзенскага дыякана Андрэй Аўсіевіч правёў за кратамі больш за тры гады па палітычнай справе. Зараз ён наладжвае новае жыццё ў Польшчы. «Калі я быў у ГУБАЗіКу, адзін з супрацоўнікаў паказаў мне мой каментар наконт дачкі аднаго мінскага генерала, якая тады вучылася ў Польшчы. Я там напісаў, каб яе пазбавілі візы. І губазікавец сказаў: маўляў, каб не гэты каментар, мы б цябе нават не шукалі», — расказаў хлопец.

Андрэй Аўсіевіч. Фота з архіва героя

Гродзенскі фатограф Сяргей Марозаў распавёў, што прымусіла яго з’ехаць і як даецца эміграцыя

Пра сацыяльны ліфт уніз і апошнюю кроплю для ад’езду сям'і распавёў у Instagram гродзенскі фатограф, навуковец і былы выкладчык фотажурналістыкі ў ГрДУ Сяргей Марозаў.

Сяргей Марозаў. Крыніца: яго Instagram

Медыі ў выгнанні маюць абмежаваныя магчымасці зарабляць на рэкламе і прыцягваць партнёраў для сваіх праектаў. Калі ласка, падтрымайце нас, калі гэта для вас бяспечна.

Мы працягваем працаваць для гродзенцаў ва ўсім свеце дзякуючы вашай падтрымцы!

Падзяліцца

Апошнія запісы

Шукаюць выкладчыкаў і педагогаў. Што з вакансіямі ў сферы адукацыі ў Гродне?

Пры наяўнасці вышэйшай адукацыі, вопыту работы і веданні кітайскай мовы выкладчыку ў ГрДУ імя Янкі…

28 студзеня 2025

Чэргі на аўтамыйнях Гродна, якіх не было 10 гадоў: што адбываецца і калі лепш ехаць?

У Гродне на аўтамыйнях утварыліся такія велізарныя чэргі, якіх не бачылі ўжо 10 гадоў. Чаканне…

28 студзеня 2025

У кватэру да блогера Vadimati з ператрусам прыйшлі сілавікі

Пра ператрус у экс-палітвязня Вадзіма Ермашука паведамілі Telegram-каналы, звязаныя з сілавікамі. Яны сцвярджаюць, што ператрус…

28 студзеня 2025

Котку Басю з Гродна намінавалі на міжнародную прэмію. Што не так з гэтай узнагародай і пры чым тут вайна ва Украіне?

Котку Басю з Гродзенскага заапарка намінавалі на міжнародную прэмію «Мой ласковый и нужный зверь». Яе…

28 студзеня 2025

Новы гандлёвы цэнтр на Дзевятоўцы — як будзе выглядаць і што там адкрыюць?

На скрыжаванні вуліц Дзяржынскага і Белыя Росы пабудуюць новы гандлёвы цэнтр. Участак праектавання адносіцца да…

28 студзеня 2025

«Я Маргарыта, тут недзе кот Бегемот мусіць бегаць». Турыстка ўразілася аўтэнтычнай кватэрай у цэнтры Гродна

Турыстка апублікавала ў TikTok агляд на кватэру на суткі на Савецкай. Яна палічыла яе "самай…

28 студзеня 2025