Навіны

Нерухомасць тыдня: прадаецца кватэра ў стогадовым доме з мезанінам у раёне Новы Свет

Калі вы марылі жыць у самым сэрцы гродзенскага раёна аўтэнтычнай гарадской драўлянай забудовы Новы Свет — гэтая кватэра-малютка для вас. Яна размешчана на вуліцы 17 верасня, 15 — даволі блізка ад цэнтра горада. Дом пабудаваны ў пачатку мінулага стагоддзя, упрыгожаны разбянымі дэталямі і вільчыкам.

Двухпакаёвая кватэра займае другі паверх драўлянага дома — уласна, мезанін, надбудову над сярэдняй часткай будынка. Туды вядуць дыхтоўныя ўнутраныя сходы з фігурнымі балясінамі пад парэнчамі. Ёсць балкон, санвузел паасобны, але вельмі маленькі. Кватэра невялікая: агульная плошча 28, 2 кв. м, з іх 6 м займае кухня. Трубы на кухні заменены, а газавай калонкі няма — падобна, што ацяпленне цэнтральнае. За домам ёсць зона для адпачынку.

Інтэр'ер вельмі сціплы, «бабулін»: дываны на сценах, старая шафа і трумо, дыхтоўны драўляны стол, старое крэсла. Душавая складаецца са старога паддона са шторкамі замест дзвярэй. У кухні ёсць толькі пліта і эратычны плакат.

У абвестцы аб продажы адзначана, што дом пабудаваны ў 1920 годзе. Паводле даведніка «Біяграфія гарадзенскіх вуліц», гэта быў дом Ксёндава (Ксёнды). Вокны і дзверы маюць філянгавае апраўленне. На мезаніне ёсць вільчык з гіркай. Цікава выглядае шырокі фрызавы дэкаратыўны пояс, утвораны накладной (па-над асноўнай) вертыкальнай ашалёўкай з прапілаванымі канцамі складанай формы. Балкон выбіваецца з агульнага стылю.

Кошт кватэры — усяго $ 26 тыс.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025