Пункты выдачы з’явяцца ў асобных рэгіёнах краіны, прычым нават у тых філіялах Белкаапсаюза, якія лічацца нерэнтабельнымі. Зараз сетка абслугоўвае амаль 14 тыс. населеных пунктаў.
Каб павысіць рэнтабельнасць попыту, Белкаапсаюз мае намер супрацоўнічаць з расійскімі маркетплейсамі Wildberries і Ozone. Так у крамах з’явяцца пункты выдачы тавараў. Мяркуецца, што прыходзячы па пасылкі, наведвальнікі будуць заадно набываць і прадукты харчавання.
Самы вядомы брэнд, пад якім працуюць магазіны Белкаапсаюза, — «Родны кут». Яны часта працуюць у невялікіх пасёлках і вёсках, дзе няма іншых рэтэйлераў.
Чытайце таксама: Fix Price у Гродне запускае дастаўку тавараў дадому