Перасякаючы пункт пропуску «Беняконі», грамадзянін Германіі задэклараваў толькі свой аўтамабіль. Але мужчына не паведаміў, што таксама вывозіць 16 кніг 1885 — 1992 гадоў выпуску і швейную машынку 1904 года.

На прадметы звярнулі ўвагу супрацоўнікі Гродзенскай рэгіянальнай мытні. Праведзеная лабараторная экспертыза паказала, што кнігі і швейная машынка адносяцца да катэгорыі культурных каштоўнасцей.

Іншаземец спрабаваў вывезці з Беларусі рэдкія кнігі і старажытную швейную машынку - перашкодзілі гродзенскія мытнікі
Швейная машынка, якую грамадзянін Германіі спрабаваў вывезці з Беларусі. Фота: customs.gov.by

Сярод кніг, якія спрабаваў вывезці грамадзянін Германіі - поўны збор твораў Чэхава, «Фаўст» Гётэ і падручнік па элементарнай алгебры.

У адносінах да іншаземца распачаты адміністрацыйны працэс за недэклараванне (1 арт. 15.5 КаАП). Прадметы даўніны канфіскаваны да рашэння суда.