Навіны

Таргетная і імунатэрапія: якія інавацыйныя метады лячэння рака ўжываюць у Гродзенскай вобласці

Штогод у Гродзенскай вобласці выяўляюць больш за 6 тысяч анкалагічных захворванняў. Па стане на 2025 год на ўліку ў анколагаў стаіць больш за 38 тысяч жыхароў рэгіёна. Цяпер гродзенскія медыкі прымяняюць сучасныя метады лячэння раку, якія дазваляюць падоўжыць жыццё людзям з анкалагічнымі дыягназамі.

Таргетная тэрапія: лячэнне рака таблеткамі

Прынцып таргетнай тэрапіі заключаецца ў тым, што пацыентам даюць спецыяльныя прэпараты. Яны блакуюць малекулы, якія спрыяюць росту і дзяленню ракавых клетак. Некаторыя з прэпаратаў могуць быць у выглядзе таблетак, таму прымаць іх можна і дома, але выконваючы строгі распарадак і не прапускаючы прыём.

Упершыню вопыт таргетнай тэрапіі ў Гродзенскай вобласці прымянілі ў 2006 годзе супраць раку малочнай залозы. Эксперымент аказаўся паспяховым і пасля медыкі сталі пашыраць спектр анкалагічных захворванняў, да якіх прымянялася таргетная тэрапія.

Па тэме: «Людзі баяцца гэтага слова з трох літар». Псіхолаг Вольга Вялічка пра жанчын з анкалагічнымі дыягназамі, і як быць іх блізкім

«Лекі, як правіла, прызначаюцца пры чацвёртай стадыі, пры распаўсюджаным працэсе, вядома, мы падаўжаем жыццё пацыентам. Напрыклад, раней пры раку лёгкага пацыенты жылі ў сярэднім 8 месяцаў, зараз дзякуючы сучасным прэпаратам удаецца падоўжыць іх жыццё да трох гадоў і больш. Прымаючы гэтыя таблеткі, дапусцім, пры раку малочнай залозы з метастазамі ў касцях, печані, лёгкіх, пацыенты спакойна ходзяць на працу, словам, вядуць звыклае жыццё і пачуваюць сябе значна лепш», — распавяла газеце «Гродзенская праўда» загадчыца анкалагічнага аддзялення № 4 Гродзенскай універсітэцкай клінікі ўрач-анколаг Таццяна Астапенка.

Імунатэрапія: вучыць арганізм змагацца з ракавымі клеткамі

Яшчэ адзін падыход у лячэнні анкалогіі, які прымяняюць урачы Гродзенскай вобласці, — імунатэрапія. Гэты метад лячэння можа быць як самастойным, так і сумесным з хіміятэрапіяй або таргетнай тэрапіяй. Ва ўсіх выпадках лячэнне падбіраецца індывідуальна.

Сутнасць імунатэрапіі заключаецца ў тым, што спецыяльныя прэпараты актывуюць імунітэт арганізма, а ён у сваю чаргу змагаецца з пухлінай.

«Гэтыя сучасныя метады лячэння пацыенты пераносяць добра, у асноўным без пабочных эфектаў. У любым выпадку магчымая карэкцыя лячэння, доз. Важна своечасова звярнуцца да лекара, раіцца з ім», — адзначае Астапенка.

Чытайце таксама: Ганна Бенідзэ: «Спатрэбілася 80 дзён, каб усвядоміць — у мяне анкалогія»

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025