Ілюстрацыя Hrodna.life
Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ізалятар часовага ўтрымання Кастрычніцкага РУУС. З 2011 года ежу туды пастаўляла кафэ «Шансон», якое знаходзіцца па суседстве з ІЧУ на вул. Гая. У свой час некаторыя «палітычныя» затрыманыя на іх ежу скардзіліся, а кафэ тлумачыла Hrodna.life, чаму абавязаныя выконваць указанні сілавікоў.
УУС Гродзенскага аблвыканкама праводзіць запыт цэнавых прапаноў. З лютага да канца 2025 года на гэта з бюджэту краіны плануюць выдаткаваць 118 272 рублі. Сума разлічана на 13 200 сутачных порцый. Іх колькасць можа мяняцца ў залежнасці ад таго, колькі арыштаваных будуць у ізалятары.
Ежу трэба дастаўляць тры разы на дзень, але можна дамовіцца і на раз. Яе павінны дастаўляць у спецыяльных тэрмасах.
На колькасць і асартымент страў ўплываюць дзве рэчы:
Цяпер гэта — 6,40 рубля за суткі на аднаго чалавека. Для параўнання — на харчаванне госця «Марафону адзінства» трацілі 25,35 рубля ў дзень, у 4 разы больш. Грашовая норма усталёўваецца без уліку гандлёвай нацэнкі. З нацэнкай сума не павінна перавышаць 8,96 рубля. За 4,5 года яна вырасла на 3 рублі.
Нормы харчавання вызначылі пастановай Савета Міністраў
Згодна з імі, у меню няма свежай садавіны — толькі сушаная. Ёсць мясцовая гародніна. Больш за ўсё зняволеных атрымліваюць бульбы (500 грам) і хлеба (250 і 200 грам).
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…