Марафон адзінства. Фота: minsk.1prof.by
Вядучая «Марафону адзінства» Анастасія Кісель, студэнт года і дэлегат Усебеларускага народнага сходу, павінна была атрымаць 402 рублі за выступ. А яе кампаньён Пётр Касіцкі, першы сакратар Гродзенскага гарадскога камітэта «БРСМ», — 536 рублёў, гэта значыць, на 134 рублі больш. Рэдакцыя Hrodna.life папрасіла пракаментаваць сітуацыю юрыста праекта «Удобный город».
— Я не падводзіла дакладнай статыстыкі, але ў маёй прафесійнай дзейнасці я заўважыла, што пры аднолькавых ўводных дадзеных (аднолькавы вопыт, роўныя званні, і г.д) аплата мужчынам (акцёрам, вядучым) была вышэй, чым жанчынам. Ніякага разумнага абгрунтавання пры гэтым не было, — распавяла юрыстка.
Мужчыны ў Беларусі зарабляюць больш жанчын. Розніца, як правіла, складае 20−25%, піша smartpress.by са спасылкай на намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Валерыя Кавалькова.
Ён адзначыў, што, згодна з законам, у Беларусі забароненая дыскрымінацыя па ўзроўні аплаты працы па гендэрнай прыкмеце, а прычына розніцы ў заробках — гэта від дзейнасці. Паводле яго звестак, жанчыны працуюць больш у бюджэтнай сферы, дзе заробкі ніжэйшыя, чым на вытворчасці або ў прыватным сектары.
Ганарары вядучых «Марафону адзінства» сталі вядомыя з запыту, які напярэдадні акцыі апублікаваў Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці ўстаноў сферы адукацыі.
Юрыстка «Удобного города» адзначае, што заяўка аб прадастаўленні звестак — гэта не працэдура закупкі. Прасцей кажучы, гэта збор інфармацыі. Пасля запыту заказчык не абавязаны заключаць дагавор. Яго выкарыстоўваюць для вызначэння арыентыровачнай цаны, напрыклад, для маніторынгу цэн пры закупцы з адной крыніцы.
У яе паўсталі пытанні да змесціва запыту:
Ці будзе адказнасць за парушэнне закона, невядома.
Чытайце таксама: Ваенкамат Гродна праводзіў закупкі з парушэннямі: набываў канцылярыю ў некалькі разоў даражэй
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…