Пра арышт кватэры блогер і экс-палітвязень Вадзім Ермашук даведаўся з паведамлення Следчага камітэта. Ён размясціў яго ў Instagram. Падставай стала пастанова cледчага.

Ліст прыйшоў за подпісам М.В. Мельнікавай. З яго вядома, што арышт наклалі 14 студзеня 2025 года па рашэнні ад 9 студзеня.

 — Не ведаю нават, за што, да санкцый не заклікаў, распавёў толькі ўсю жэсць, што адбывалася са мной. Я бачу, як нашы ўлады не любяць праўды, наважыліся арыштаваць маю маёмасць, паходу я раблюся бамжом, — напісаў Вадзім.

Арест имущества Вадима Ермашука. Скриншот с его Instagram
Арышт маёмасці Вадзіма Ермашука. Скрыншот з яго Instagram

Магчыма, падставай для арышту і крымінальнай справы стала інтэрв'ю Вадзіма медыя, прызнаным экстрэмісцкімі фармаваннямі. Першае з іх якраз выйшла 9 студзеня. У інтэрв'ю Hrodna.life ён казаў, што не баіцца завочных крымінальных спраў.