Навіны

У Гродне пройдзе новы «Гастрафэст.Кава». Сэт з дэсертам — за 12 рублёў

Gastrofest.Кава пройдзе ў Гродне, Брэсце, Віцебску, Гомелі і Мінску з 30 студзеня па 16 лютага. У час фестываля гасцям прапануюць дэгустацыйныя сэты з кавы і дэсерту.

12 рублёў будзе цана фестывальнага сэта ў Гродне, Брэсце, Гомелі і Віцебску, у Мінску — 13 рублёў.

Фестываль Gastrofest.Кава ўжо стаў традыцыяй. Яго прыдумалі для развіцця кававай індустрыі ў Беларусі. Штогод кавярні-ўдзельнікі ствараюць новыя арыгінальныя спалучэнні кавы, кававых напояў і дэсертаў, расказваюць пра іх асаблівасці і дапамагаюць гасцям пагрузіцца ў кававую тэматыку.

Бонусы і скідкі

Гасцей гастрафэсту чакаюць сюрпрызы ад партнёраў фестывалю. Генеральны партнёр Альфа Банк будзе налічваць бонусы пры аплаце сэтаў картамі пакетаў рашэнняў ад банка. Пазней іх можна будзе выдаткаваць у АРІПе, пакрыць імі частку кошту банкаўскіх паслуг, адправіць на
дабрачыннасць ці перавесці ў грошы. Падрабязнасці будуць у Instagram @alfabankby.

Карыстальнікаў далатка Visa Extra чакае зніжка ад плацежнай сістэмы: госці фестывалю атрымаюць промакод у дадатку і змогуць купіць сэт на 30% танней — за 8,4 рублёў замест 12. Атрымаць промакоды можна будзе пасля старту фестывалю. Яны будуць дзейнічаць да 16 лютага ўключна.

Усе ўстановы ўдзельнічаюць у народным галасаванні на сайце gastrofest.by. Тамсама, а таксама ў акаўнце ў Instagram будуць з’яўляцца навіны гастрафэсту.

Чытайце таксама:

Якія гродзенскія ўстановы ўдзельнічаюць у Gastrofest

«Тэмпл» (Маставая, 31)

У рамках Gastrofest.Кава ў «Тэмпл» пададуць фундучно-шакаладны мокка і мусавы дэсерт з сырам дор-блю і малінай.

Сэт у кавярні «Тэмпл»

«Смак мастацтва» (Калючынская, 12)

У кавярні гасцям прапануюць капучына, а вось дэсерт на аснове джэма можна будзе зрабіць самастойна.

Сэт у кавярні «Смак мастацтва»

Doppio (Замкавая, 12А)

Да Gastrofest.Кава ўстанова падрыхтавала капучына «Яловая карамель» і веганскі тарт з карамеллю і бананам.

Сэт у кавярні Doppio

Кафэ-пякарня «Прафітроля» (Савецкая, 1)

У кафэ-пякарні можна будзе паспрабаваць латэ макіята і шакаладны браўні з тварожным чызкейкам унутры.

Сэт у кавярні «Прафітроля»

Кафэ-кандытарская «Сям'я» (Савецкая, 10)

Ва ўстанове пададуць амерыкана з вішнёвым сіропам і шакаладнае парфе з вішнёвай глазурай.

Сэт у кавярні «Сям'я»

Cup&Cake (1 Мая, 1)

У Cup&Cake да фестывалю падрыхтавалі латэ і дэсерт «Апельсінавы настрой» з шакаладна-апельсінавага бісквіту з марозівам.

Сэт у кавярні Cup&Cake

Кафэ «У Грушы» (Урыцкага, 26)

У кафэ можна будзе пакаштаваць каву Борджыа (напой рыхтуецца па італьянскай рэцэптуры), а таксама пігра-чызкейк з соусам на аснове яловых галінак і вішні.

Сэт у кавярні «У Грушы»

Lcoffee (Дамініканская, 3)

Ва ўстанове пададуць сунічны латэ і мусавае клубнічнае пірожнае з маркоўным бісквітам.

Сэт у кавярні Lcoffee

Кавярня-бар «Арка» (Віленская, 6)

У «Арцы» наведвальнікам прапануюць латэ-макіята «Апельсін карыца» і пірожнае «Птушынае малако».

Сэт у кавярні «Арка»

«Прахадная» (Маставая, 31)

У кавярні можна будзе пачаставацца шакаладна-вішнёвым латэ і фісташкавым тварожнікам з тэстам катаіфі - тым самым, якое дадаюць у дубайскі шакалад.

Сэт у кавярні «Прахадная»
Падзяліцца

Апошнія запісы

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025