Эдвард Ародзь. Фота: Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама
Эдвард Станіслававіч Ародзь памёр 15 студзеня 2025 года, у бальніцы. Яму было 63 гады. Некалькі дзясяткаў гадоў ён узначальваў Гродзенскую абласную федэрацыю арыентавання і клуб спартыўнага арыентавання «Кронан».
Эдвард Ародзь займаўся спартыўным арыентаваннем з 1981 года. Ён — суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі, кандыдат у майстры спорту СССР, трэнер, арганізатар спаборніцтваў, дацэнт кафедры фізічнага выхавання і спорту ГрДУ імя Янкі Купалы. Клуб «Кронан» існуе з 2000 года. Таксама Ародзь быў галоўным суддзёй Чэмпіянату Еўропы па спартыўным арыентаванні сярод юнакоў 2019 года, і намеснікам старшыні Беларускай федэрацыі арыентавання.
Эдвард Ародзь зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё спартыўнага арыентавання ў Гродзенскай вобласці і ў Рэспубліцы Беларусь, сказана пра яго на сайце Беларускай федэрацыі арыентавання.
Развітанне з Эдвардам Ародзем пройдзе 16 студзеня, у чацвер, з 17.00 па адрасе вул. Валчэцкага, в. 47−1.
Пахаванне — 17 студзеня (пятніца):
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…