Навіны

У Гродзенскай вобласці вярнулі «кавідны» збор за перасячэнне мяжы

Збор за перасячэнне мяжы, як і раней, складае адну базавую велічыню — з 1 студзеня 2025 года гэта 42 рублі. Збор, уведзены ў 2021-м годзе праз пандэмію, скасавалі са студзеня гэтага года, але перадумалі.

Збор зноў трэба будзе аплочваць з 1 лютага 2025 года. Рашэнне абласнога Савета дэпутатаў ад 26 снежня 2024 года № 67 аб вяртанні аплаты апублікавалі на Нацыянальным прававым партале.

Ад выплаты збору вызваляюцца транспартныя сродкі, на якіх едуць:

  • прадстаўнікі дзяржорганаў Беларусі па службовых справах пры наяўнасці дакументаў;
  • грамадзяне, якія выязджаюць за мяжу для лячэння, і тыя, якія іх суправаджаюць, пры наяўнасці рашэння камісіі Міністэрства аховы здароўя;
  • тыя, хто суправаджае дзяцей, якія едуць на лячэнне ў санаторый, пры наяўнасці дакументаў;
  • замежнікі, запрошаныя дзяржорганамі Беларусі для ўдзелу ў мерапрыемствах, пры наяўнасці дакументаў;
  • замежнікі і асобы без грамадзянства з дакументамі аб парушэнні фізічнай актыўнасці (75−100%);
  • асобы, якія выязджаюць на пахаванне сваякоў, пры наяўнасці дакументаў;
  • асобы, якія выязджаюць па рашэннях аб дэпартацыі або высылцы, пры наяўнасці дакументаў.

Збор таксама адмянялі ў Брэсцкай і Віцебскай абласцях, але вярнулі з 1 лютага без усялякіх тлумачэнняў.

У Гродзенскай вобласці адкрытымі застаюцца пункты пропуску на мяжы з Літвой: Беняконі (Шальчынінкай) у Воранаўскім раёне і Каменны Лог (Мядзінінкай) у Ашмянскім раёне.

Што за збор?

Мясцовы збор за перасячэнне транспартным сродкам дзяржмяжы пры выездзе з Беларусі ўвялі ў 2021 годзе ў Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях. У Дзяржпагранкамітэце тады патлумачылі, што збор накіраваны на барацьбу з каранавіруснай інфекцыяй.

Памер збору складае адну базавую велічыню. Рашэнне аб спагнанні платы або адмене збору прымаюць мясцовыя ўлады, ён ідзе ў бюджэт канкрэтнай вобласці. Максімальны памер збору, які могуць увесці абласныя дэпутаты — тры базавыя велічыні. Пры выездзе ў Расію яго аплачваць не трэба.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025

Падключыся або зачыніся: у Гродне патрабуюць выконваць норму, якой няма ў законе

Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…

22 красавіка 2025

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025