Пры праверках на дзяжурствах на святы і выхадныя ў супрацоўнікаў «Гродна Азот» знайшлі недазволеныя тэлефоны і зафіксавалі несанкцыянаванае выкарыстанне смартфонаў. За гэта пагражаюць спыненнем працоўных адносін.
«Нагадаем, такая безадказнасць нясе небяспеку для ўсяго прадпрыемства і калектыву і цягне за сабой прымяненне строгіх дысцыплінарных мер аж да спынення працоўных адносін», — напісалі ў «Гродзенскім хіміку».
Да дзяжурстваў былі і іншыя пытанні, якія на нарадзе не назвалі. Намякнулі, што гэтыя недахопы і парушэнні звязаныя з культурай вытворчасці. Гэта адбываецца праз безадказнасць спецыялістаў і іх кіраўнікоў.
Чытайце таксама: Сілавікі прыйшлі на «Гродна Азот»: расказалі пра адказнасць за «экстрэмісцкія» падпіскі