Горад

Незвычайны кліент, перавараны рыс і «ўвайсці ў становішча». Трэш-гісторыі з гродзенскіх устаноў расказалі ў TikTok

Пра свой незвычайны досвед наведвання гродзенскіх устаноў распавяла ў TikTok карыстальніца пад нікам gribnoyzavertish. Сярод яе гісторый ёсць як і расчараванні ў кухні ці сэрвісе, так і нечакана высокі ўзровень кліентаарыентаванасці. Тэма зачапіла гродзенцаў і яны пачалі расказваць у каментарах свае трэш-гісторыі з гродзенскага грамадскага харчавання.

Кухня, абслугоўванне, наведвальнікі - які трэш знайшла аўтарка ў кафэ Гродна?

«У „Нашу каву“ (старая назва кавярні Soul coffee на Замкавай — Hrodna.life) часта заходзіў мужчына на мыліцах, прасіў у наведвальнікаў вызваліць яму адзін канкрэтны столік і купіць яму каву з торцікам. Ніхто не адмаўляў! Назірала гэтую карціну ўсё лета 2022 года. Мужчына, вярніцеся, гэта было нешта».

Пра кафэ «Адэса мама» ў аўтаркі іншая гісторыя:

«Заказала тут суп, прапанавалі іншы, бо таго не, у выніку прынеслі абодва і малады афіцыянт маліў „увайсці ў становішча“ і аплаціць абодва. Я, вядома, у становішча ўвайшла і аплаціла, але гэта было дзіўна. Усё роўна хаджу туды, бо смачна».

Зусім нечакана скончыўся паход у кавярню «Какао» на Савецкай, 6.

«Селі за вольны столік, аказалася, што за яго хацеў сесці нейкі мужчына, выслухалі яго незадаволенасць, потым было нейкае трызненне ад барыста, аплацілі замову (45 р) і адразу ж сышлі… На наступны дзень адміністратарка гэтай кавярні знаходзіць мяне… у іншай кавярні, просіць прабачэння і аддае грошы. Кліентаарыентаванасць — Level GOD».

Узгадвае аўтарка і пра ўжо неіснуючыя ўстановы. Напрыклад, пра кітайскае кафэ «Юань» на Маркса.

«Спачатку было ўсё выдатна, гатавала мама ўладальніка (кітаянка), потым нанялі мясцовых кухараў і афіцыянтку. З тых часоў рыс заўсёды быў перавараным як каша… Кітайскі рэстаран і нясмачны рыс гэта трэш. Рэстаран зачыніўся (не дзіўна)».

Прэтэнзіі да «Адэса мама», «Хінкальня» і не толькі

Тэма знайшла водгук сярод карыстальнікаў TikTok. У каментарах гродзенцы расказваюць свае гісторыі. Кавярня «Адэса мама» дастаецца ад шматлікіх наведвальнікаў.

«А ў „Адэса мама“ фішка такая — увайсці ў становішча пры любым касяку. Я ад афіцыянткі гэтую фразу разоў 10 пачуў».

«У „Адэса мама“ зайшлі з сябрам паесці. Салата „Аля Цэзар“ складалася з горкага лісця салаты без падліўкі, двух танюсенькіх кавалачкаў сухой курыцы, адной чвэрцінкі яйка і пары кавалачкаў чэры. Мой „гуляш“ складаўся з 3−4 маленькіх кавалачкаў мяса, падліўкі і не асабліва цёплай бульбачкі. […] Да ўсяго іншага, афіцыянтаў прыходзілася самім хадзіць шукаць па ўсёй зале, што займала хвілін па 5−7 кожны раз, бо ў зале наогул нікога з працаўнікоў не было, а людзі былі. А яшчэ мы сядзелі ў правай ад уваходу частцы залы і з кухні няспынна даносіліся гучныя гукі, як быццам нехта на кафлю кідае металічныя рондалі і падносы. Карацей, гэта проста быў нейкі капец. І вельмі шкада, бо калі адчыніўся, гэта быў вельмі добры рэстаран, ён мне тады моцна падабаўся».

«У „Хінкальні“, якая ў цэнтры, „глухаватая“ афіцыянтка прынесла 8 хінкаляў замест 4, я замовіла з мясам і сырам, потым адмовілася ад мясных і замяніла іх яшчэ на адны сырныя… прынесла яшчэ 4 мясныя…».

«Мне тамака ж (у „Хінкальні“ — Hrodna.life) адмовілі ў просьбе не сыпаць на страву свежую пятрушку (у мяне алергічны прыступ можа здарыцца з-за яе), афіцыянт быў папярэджаны, у наступстве сітуацыя не вырашылася ад слова зусім. Жудаснае месца».

«Punk Roll, былі на канцэрце на летняй пляцоўцы, замовілі на самавываз, канцэрт скончыўся і мы вырашылі паесці ва ўстанове, месцаў шмат. Нам адмовілі, бо самавываз не ў прыгожым посудзе. Папрасілі перакласці тады ў посуд, мы яшчэ не пачалі есці, нават не распакоўвалі, адмовілі. Прыйшлося есці на вуліцы, асадак застаўся, больш туды не хаджу, хоць стравы нядрэнныя».

Чытайце таксама: Уладальнікі кафэ ў Гродне змагаюцца з хітрунамі, якія маніпулююць зніжкамі

«Былі ў „Ачагу“ (шашлыкі на Савецкай), нам трапіўся нейкі абкураны афіцыянт. Адразу ён не прынёс усю нашу замову, потым прынёс тое, што мы не заказвалі. […] Велізарны мінус — адсутнасць прыбіральні, адпраўляюць у платную прыбіральню ў моладзевы цэнтр, а калі яшчэ надвор’е не вельмі - то гэта такое сабе мерапрыемства».

«Працавала ў рэстаране „Вясёлка“ амаль 10 гадоў, у мяне адтуль гісторый столькі, што кнігу выдаваць можна», — напісала Яраслава. Але аб канкрэтных выпадках не расказала.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Начальніка лакаматыўнага дэпо Гродна асудзілі за хабар — ён дапамагаў з кантрабандай цыгарэт

Начальніка абаротнага лакаматыўнага дэпо Гродна Аляксандра Бут-Гусаіма судзілі за атрыманне хабару (ч. 3 арт. 430…

10 студзеня 2025

У Гродне з’явіўся адзіны ў горадзе крыты мост. Яго адкрыюць у канцы студзеня

Мост на Фамічова стаў адзіным пакуль у Гродне крытым віядукам. Пешаходны мост паміж жылой забудовай…

10 студзеня 2025

У гродзенскім паветры выявілі шкодныя часціцы — яны з’яўляюцца з-за выкідаў прадпрыемстваў і транспарту

У атмасферным паветры Гродна павышана колькасць фармальдэгіду, а ў Лідзе паветра чыстае - эколагі не…

9 студзеня 2025

У каляндар прышчэпак Беларусі ўключылі прышчэпку ад ВПЧ

У Нацыянальны каляндар прышчэпак дадалі тры новыя вакцыны: супраць віруса папіломы чалавека (ВПЧ) для дзяўчынак,…

9 студзеня 2025

Перад выбарамі дзяржмедыя закідваюць гродзенцаў агітацыйнымі відэа

Прысвечаныя выбарам ролікі газета "Гродзенская праўда" публікуе ў сваім Telegram-канале. Звычайна героямі агітацыйных відэа становяцца…

9 студзеня 2025

Сайт Petitions.by прызналі экстрэмісцкім. Узгадваем, як гродзенцы з дапамогай яго ўплывалі на горад

Сайт "Petitions.by зручны горад", які збіраў петыцыі ад беларусаў і накіроўваў іх чыноўнікам, унеслі ў…

9 студзеня 2025