У мікрараёне Баранавічы на ўскрайку Гродна прадаюць аднапавярховы катэдж з мансардай. Інтэр'ер незвычайны і пышны — у стылі класіцызму з элементамі барока, з мэбляй па індывідуальным дызайне, люстрамі з падвескамі і тканкавымі шпалерамі на сценах. На ўчастку ёсць лазня і гасцявая хатка.
Дом на вуліцы Цэнтральная, 1 прыцягвае ўвагу яшчэ звонку: ярка-жоўты, з чырвоным дахам, белымі карнізамі, рустамі і рамкамі вакол вокнаў. На высокім ганку з калонамі і крытай тэраскай — каваныя парэнчы, на вокнах — каваныя краты. Бранаваныя ўваходныя дзверы ручной працы зроблены з масіву дуба.
![Дом на Цэнтральнай, 1 у Баранавічах.](https://ru.hrodna.life/wp-content/uploads/2025/01/Baranavichy-dom-2-800x467.webp)
![Дом на Цэнтральнай, 1 у Баранавічах.](https://ru.hrodna.life/wp-content/uploads/2025/01/Baranavichy-dom-8-800x468.webp)
![Дом на Цэнтральнай, 1 у Баранавічах.](https://ru.hrodna.life/wp-content/uploads/2025/01/Baranavichy-dom-4-800x468.webp)
![Дом на Цэнтральнай, 1 у Баранавічах.](https://ru.hrodna.life/wp-content/uploads/2025/01/Baranavichy-dom-5-800x468.webp)
![Дом на Цэнтральнай, 1 у Баранавічах.](https://ru.hrodna.life/wp-content/uploads/2025/01/Baranavichy-dom-9-800x468.webp)
![Дом на Цэнтральнай, 1 у Баранавічах.](https://ru.hrodna.life/wp-content/uploads/2025/01/Baranavichy-dom-10-800x468.webp)
![Дом на Цэнтральнай, 1 у Баранавічах.](https://ru.hrodna.life/wp-content/uploads/2025/01/processed_a8b8383a62-800x467.webp)
![Дом на Цэнтральнай, 1 у Баранавічах.](https://ru.hrodna.life/wp-content/uploads/2025/01/processed_392e0292bb-800x467.webp)
![Дом на Цэнтральнай, 1 у Баранавічах.](https://ru.hrodna.life/wp-content/uploads/2025/01/processed_3952643398-800x467.webp)
Інтэр'ер уражвае раскошай, як быццам вы патрапілі ў шляхецкі маёнтак. Ён выкананы ў класічным стылі з элементамі барока, у светлых і залацістых адценнях, абстаўлены індывідуальнай італьянскай мэбляй з масіву. Вокны дэкараваныя пышнымі гардзінамі, на сценах — тканкавыя шпалеры, падлогі паркетныя. У санвузлах устаноўлена дызайнерская сантэхніка, у пакоях — люстры з падвескамі.
Катэдж з лазняй і гасцявым домам пабудаваны ў 2013 годзе. Агульная плошча — 440 кв. м, плошча ўчастка ў прыватнай уласнасці - 14 сотак. Да дома прылягаюць два навесы для машын. Дом пабудаваны з газасілікатных блокаў, уцеплены, фасад атынкаваны, дах — кампазітная чарапіца MetroBond, вокны — шклопакеты Schuco. Камунікацыі цэнтральныя, сістэма апалу аўтаматычная, на газе, праведзены інтэрнэт, у памяшканнях — кандыцыянеры. Пад’язныя шляхі асфальтаваны.
![Дом на Цэнтральнай, 1 у Баранавічах.](https://ru.hrodna.life/wp-content/uploads/2025/01/Baranavichy-dom-1-800x468.webp)
![Дом на Цэнтральнай, 1 у Баранавічах.](https://ru.hrodna.life/wp-content/uploads/2025/01/Baranavichy-dom-7-800x468.webp)
![Дом на Цэнтральнай, 1 у Баранавічах.](https://ru.hrodna.life/wp-content/uploads/2025/01/processed_a031e038d2-800x467.webp)
![Дом на Цэнтральнай, 1 у Баранавічах.](https://ru.hrodna.life/wp-content/uploads/2025/01/processed_a512f3f669-800x467.webp)
![Дом на Цэнтральнай, 1 у Баранавічах.](https://ru.hrodna.life/wp-content/uploads/2025/01/processed_b78126e093-800x467.webp)
![Дом на Цэнтральнай, 1 у Баранавічах.](https://ru.hrodna.life/wp-content/uploads/2025/01/processed_f8315288df-800x467.webp)
Першы паверх уключае кухню, сталовую, кабінет і тры спальні з санвузламі, вышыня столяў - 2,84 м. Другі паверх (185 кв. м) — open space з зонай для спорту, адпачынку, більярдам, спальняй, гардэробнай, санвузлом і фітабочкай. Ёсць бытавая тэхніка.
Кошт катэджа — $ 420 000.
Чытайце таксама:
- Нерухомасць тыдня: у Паўднёвым прадаецца хата з «Раніцай у хваёвым лесе» на ўсю сцяну і каралеўскай кухняй
- Нерухомасць тыдня: вялікая белая кватэра для аматараў сучаснай раскошы
- Нерухомасць тыдня: кватэра-палац з шахматнай падлогай і круглым ложкам
- Нерухомасць тыдня: купіць дом у Путрышках з панарамнымі вокнамі і цёплай падлогай