Навіны

Перад выбарамі дзяржмедыя закідваюць гродзенцаў агітацыйнымі відэа

Прысвечаныя выбарам ролікі газета «Гродзенская праўда» публікуе ў сваім Telegram-канале. Звычайна героямі агітацыйных відэа становяцца дзеці і непаўналетняя моладзь. Hrodna.life вывучыў, як дзяржаўныя медыі прыцягваюць беларусаў на выбары.

Агітацыйныя відэа дзеляцца на некалькі жанраў. Некаторыя ролікі зняты ў фармаце скетчаў, іншыя — як сацыяльная рэклама, трэція — аматарскія.

Напрыклад, у відэа «Карацей кажучы, я іду на выбары», раніцай 25 студзеня гераіня прачынаецца з ідэяй пайсці на выбары. Прычына: «Я адказная, мой голас можа быць вырашальным і я не абыякавая да будучыні маёй краіны», гаворыцца за кадрам.

@grodnonews.by 🇧🇾Я иду на выборы! Каждый голос может стать решающим. А ты идешь на выборы?✅ #выборы #правильныйвыбор #мир #безопасность #Беларусь #Гродно ♬ оригинальный звук — Гродненская правда

Другі ролік «Гродзенскай праўды», верагодна, здымалі аматары. Сцэнка разгортваецца ў школе, дзе вучні малодшых класаў пішуць сачыненне на тэму «Што мне трэба для шчасця».

Відэа заканчваецца фразай хлопчыка аб тым, што ён шчаслівы, калі дарослыя ідуць на выбары.

@grodnonews.by #выборы #правильныйвыбор #мир #безопасность #Беларусь #Гродно ♬ оригинальный звук — Гродненская правда

У сваім TikTok-акаўнце «Гродзенская праўда» таксама публікуе агітацыйныя відэа. Часцей за ўсё іх героямі становяцца маладыя беларусы, якія выбіраюць «захаванне гістарычнай памяці, спакой, парадак і любоў да роднай краіны».

@grodnonews.by 🇧🇾"Это нам надо!"🇧🇾 Белорусы выбирают поддержку молодежи, качественное образование, любовь к родной стране и сохранение исторической памяти. А 26 января 2025 года мы выбираем Президента Республики Беларусь. Что выбираете вы? Присоединяйтесь к флешмобу!🔥 #выборы #правильныйвыбор #мир #безопасность #Беларусь #Гродно #выборы2025 #выборыбеларусь ♬ оригинальный звук — Гродненская правда

У Telegram-канале «Гродна Медыя Group» з’явілася нібыта сацыяльнае відэа. У ім хлопчык Саня спрабуе дастаць мяч, які пакаціўся за агароджу. Галоўнай перашкодай становіцца вулічны сабака, які брэша на дзіця. Але Сане ўдаецца перамагчы страх і забраць свой мяч.

«Не будзем перадаваць сэнс гэтага роліка, усё самі выдатна зразумееце. Сустрэнемся 26 студзеня», — каментуюць відэа аўтары Telegram-канала.

@grodnonews.by — Саня молодец! Просто лучший! 👍 Не будем передавать смысл этого ролика, все сами отлично поймете … Это просто👍💪🔥 🇧🇾 Встретимся 26 января 😉♥️ Видео: GrodnoMediaGroup. #выборы #выборыбеларусь #выборы2025 #Гродно #Беларусь #правильныйвыбор #новости #новостигродно ♬ оригинальный звук — Гродненская правда

Чытайце таксама: Гродзенцы «заражаюцца» дзяржаўным сцягам. Вось якія флэшмобы ладзіла прапаганда ў вобласці

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025