Электронная петыцыя. Ілюстратыўнае фота. Створана з дапамогай штучнага інтэлекту DALL-E
Сайт «Petitions.by зручны горад», які збіраў петыцыі ад беларусаў і накіроўваў іх чыноўнікам, унеслі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Акаўнты сайта ў Instagram, Facebook і Telegram таксама прызналі экстрэмісцкімі. Hrodna.life узгадвае, якія петыцыі пакідалі гродзенцы і як гэта паўплывала на горад.
Петыцыя з’явілася ў 2016 годзе. Тады гродзенцы прапаноўвалі ўсталяваць у цэнтры горада таблічкі, на якіх былі б пазначаны як сучасныя назвы вуліц, так і іх гістарычныя варыянты. Гарвыканкам падтрымаў ідэю і ўжо праз тры месяцы першыя таблічкі з дубляванымі назвамі з’явіліся на вуліцах Савецкай, Леніна і Ажэшкі. Агулам такія таблічкі з’явіліся на 16 вуліцах у цэнтры горада.
У 2019 годзе гродзенцы склалі петыцыю з просьбай выдзеліць дзіцячаму хоспісу новае памяшканне, а таксама ўключыць арганізацыю ў пералік юрыдычных асоб і ІП, якім дзяржаўная нерухомасць прадастаўляецца бясплатна.
У адказ Гродзенскі аблвыканкам падтрымаў уключэнне хоспіса ў пералік юрыдычных асоб і накіраваў ініцыятыўную прапанову ў дзяржкамітэт па маёмасці. Праўда, у выніку новы будынак хоспіс так і не атрымаў, а пасля выбараў 2020 года сутыкнуўся з рэпрэсіямі.
Аўтары петыцыі звярталі ўвагу на тое, што генпланы Гомеля і Мінска апублікаваны ў свабодным доступе. Тады як генплана Гродна ў інтэрнэце не было.
Петыцыю адправілі ў 2020 годзе — у адказ чыноўнікі паабяцалі разабрацца. Цяпер генплан Гродна даступны на сайце Гродзенскага гарвыканкама.
У 2021 годзе неабыякавыя гараджане пацікавіліся, наколькі правамернай была акцыя сяброў камуністычнай партыі ў парку Жылібера. На думку аўтараў петыцыі, мерапрыемства было несанкцыянаваным — там не прысутнічалі ні супрацоўнікі органаў унутраных спраў, ні МНС, ні медработнікі.
На петыцыю гродзенцаў адрэагавалі адразу два ведамствы: Гродзенскі гарвыканкам і аддзел МУС Ленінскага раёна. На думку і чыноўнікаў, і сілавікоў, мерапрыемства праходзіла ў рамках закону.
У 2023 годзе гродзенцы звярнулі ўвагу на тое, што з чыгуначнага вакзала знік памятны знак у гонар паўстанцаў 1863 года. Гараджане патрабавалі ў чыноўнікаў патлумачыць, з якой прычыны знак быў дэмантаваны, куды ён прапаў і хто адказны за гэтае рашэнне.
У адказ Гродзенскі гарвыканкам адзначыў, што «не мае звестак аб аб’екце, указаным у звароце».
Праз год гродзенцы заўважылі, што знік яшчэ адзін памятны знак — на гэты раз дошка ў гонар Тадэвуша Касцюшкі, усталяваная на сцяне Новага замка. Гараджане адзначалі, што дэмантаж дошкі негатыўна адаб’ецца на турыстычным патэнцыяле Гродна і прасілі акрэсліць тэрміны, калі знак вернуць на месца.
Адказ чыноўнікаў на петыцыю быў такім жа — звестак аб дэмантаваным аб’екце яны не маюць.
Чытайце таксама: Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не падыходзіць
Трохпакаёвая кватэра на другім паверсе прадаецца ў Скідзелі. Рамонт у ёй зроблены з лёгкім намёкам…
ДАІ Гродна паведаміла, што ў горадзе з пачатку года больш за 300 парушэнняў ПДР учынілі…
Гродзенка Ганна лічыць, што самую смачную піцу ў горадзе гатуюць ва ўстанове "Мука і вада"…
Беларусы стварылі мастацкую 3D-рэканструкцыю Крэўскага замка, у якой візуалізавалі магчымы від крэпасці з трыма вежамі.…
Браты Клапацюкі ператварылі будынак фермы ў Свіслацкім раёне ў сучасную рыбную гаспадарку. У старым кароўніку…
У Гродне створаць адзіную дзяжурна-дыспетчарскую службу (АДДС) на 16 арганізацый. Яна аб'яднае экстраныя службы і…